Валеўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валеўка
лац. Valeŭka
Колішні касьцёл дамініканаў
Колішні касьцёл дамініканаў
Першыя згадкі: 1602
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
Сельсавет: Валеўскі
Вышыня: 227 м н. у. м.
Насельніцтва: 401 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231403
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°27′49″ пн. ш. 25°53′19″ у. д. / 53.46361° пн. ш. 25.88861° у. д. / 53.46361; 25.88861Каардынаты: 53°27′49″ пн. ш. 25°53′19″ у. д. / 53.46361° пн. ш. 25.88861° у. д. / 53.46361; 25.88861
Валеўка на мапе Беларусі ±
Валеўка
Валеўка
Валеўка
Валеўка
Валеўка
Валеўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ва́леўка[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Нёўдзе, каля возера Сьвіцязі. Цэнтар сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 401 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Наваградку, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Наваградак — Баранавічы і Наваельня — Карэлічы.

Валеўка — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся колішні касьцёл дамініканаў, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVII ст.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Валь

Вала або Валь (Walo, Wal, Wall) — імя германскага паходжаньня[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Валеўку зьмяшчаецца ў «Гістарычных запісках» Фёдара Еўлашэўскага і датуецца 1602 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У XVII ст. Валеўка перайшла ў валоданьне роду Курчаў. У 1685 годзе падкаморы лідзкі С. Курч заснаваў тут касьцёл і кляштар дамініканаў. Пазьней Валеўка перайшла да Незабытоўскіх, якія збудавалі тут царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. У гэты час паселішча набыла статус мястэчка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Валеўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Райчанскай воласьці Наваградзкага павету. На 1798 год тут было 20 двароў. У 1830 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка, а ў 1835 годзе — ліквідавалі кляштар дамініканаў. З 1874 году Валеўка знаходзілася ў валоданьні І. Крывалуцкага. На 1886 год тут было 10 двароў[3], працавала царкоўнапрыходзкая школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Валеўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валеўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Валеўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградзкім павеце.

У 1939 годзе мястэчка ўвайшло ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну, з 25 лістапада 1940 году — сельсавету Карэліцкага раёну. 3 1955 году пры сярэдняй школе дзее краязнаўчы музэй. На 1970 год у вёсцы было 139 двароў, на 1992 год — 990, на 1996 год — 235. У 2000-я гады Валеўка атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 126 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 434 чал.; 1992 год — 2065 чал.[5]; 1996 год — 570 чал.[6]; 1999 год — 536 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 401 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Валеўцы працуе школа, лякарня, дом культуры, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З урбананімічнай спадчыны Валеўкі да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Наваградзкая, Сьвіцязянская і Школьная.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля Валеўкі знаходзіцца стаянка эпохі мэзаліту.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 294.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1514—1515.
  3. ^ Jelski A. Walówka // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 916.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Шаблюк В. Валеўка // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 207.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 480.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]