Валовічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Валовічы
POL COA Bogoria.svg
Герб «Багорыя»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Валовічы (Vałovičy) — беларускі[1] шляхецкі род гербу «Багорыя».

Пачынальнік роду — Ходка (Ходзька, Хведар), які ў першай палове 15 стагодзьдзя жыў у Гарадзенскім павеце. Упершыню Валовічам названы Грынька Ходкавіч у грамаце 1499.

Сьпярша вызнавалі праваслаўе, у 16 стагодзьдзі шмат хто прыняў кальвінізм, аднак у канцы таго ж стагодзьдзя перайшлі ў каталіцтва. Тады ж род падзяліўся на некалькі галінаў, адна зь якіх у 17981900 мела графскі тытул (згасла)[2].

Па падзелах Рэчы Паспалітай новыя расейскія ўлады занесьлі галіны роду ў VI і I часткі РК Менскае, Магілёўскае, Гарадзенскае й Ковенскае губэрняў[3].

Зьмест

Радавод [рэдагаваць]

Ходка (Хведар; ?—?)

  1. Грынька (? — пасьля 1503), гараднічы гарадзенскі
    1. Іван (? — пасьля 1547), канюшы троцкі
    2. Лука (?—?), ключнік гарадзенскі
    3. Рыгор (? — пачатак 1586), староста слонімскі, кашталян наваградзкі
    4. Багдан (? — 14 красавіка 1539), войскі гарадзенскі
      1. Астафей (каля 15201587), падканцлер вялікі літоўскі; ж. — Фядора Сапяжанка
        1. Рэгіна
      2. Рыгор (?—1577), ваявода смаленскі
        1. Геранім (?—1636), падканцлер вялікі літоўскі; ж. — да 1608 Альжбета з Гаслаўскіх
          1. Тэкля Ганна
        2. Андрэй (?—1614), староста жамойцкі
        3. Павал, староста гарадзенскі

Іншыя вядомыя прадстаўнікі роду:

Галерэя [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ А. П. Грыцкевіч. Валовічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 209.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Валовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 383.
  3. ^ Воловичи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Валовічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў