Валожын
| Валожын | |||||
Касьцёл Сьвятога Язэпа ў Валожыне |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XV ст. | ||||
| Горад з: | 1929 | ||||
| Вобласьць: | Менская | ||||
| Раён: | Валожынскі | ||||
| Насельніцтва: | 11 100 (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1771 | ||||
| Паштовы індэкс: | 222410 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°05′ пн. ш. 26°31′ у. д. / 54.083° пн. ш. 26.517° у. д.Каардынаты: 54°05′ пн. ш. 26°31′ у. д. / 54.083° пн. ш. 26.517° у. д. | ||||
|
Валожын на мапе Беларусі
Валожын
|
|||||
Вало́жын — места ў Беларусі, на рацэ Валожынка. Адміністрацыйны цэнтар Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 11,1 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 75 км на паўночны захад ад Менску, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Валожын (лінія Маладэчна — Ліда), каля аўтамабільнай дарогі Менск — Горадня.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Валожын» утварыўся ад прозьвішча Валога. Такое прозьвішча мог атрымаць чалавек, што наважыўся пасяліцца ў балоцістай мясцовасьці. Тым часам ад назвы паселішча паходзіць імя рэчкі Валожынкі[1].
Існуе таксама народнае паданьне, паводле якога тапонім «Валожын» мае зьвязак зь перагонам валоў і ўтварыўся ад выразу «Валы жэнь!» («жэнь» — значыць гані). Магчыма, паселішча спачатку мела назву Валыжэнь[2].
[рэдагаваць] Гісторыя
Паводле Хронікі Быхаўца, у 1440-я тут гаспадарылі легендарныя князі Валожынскія, у якіх нібыта за ўдзел у змове супраць вялікага князя канфіскавалі Валожын[3]. Каля 1450 вялікі князь Казімер падараваў Валожын ваяводу віленскаму Я. Манівідавічу, а ў 1484 — князю В. Вярэйскаму. Пад 1492 упершыню згадваецца тутэйшы касьцёл[3].
З 1507 Валожын знаходзіўся ў складзе Наваградзкага ваяводзтва. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) ён увайшоў у Ашмянскі павет Віленскага ваяводзтва. У 1582[3] мястэчка перайшло ў валоданьне Радзівілаў, а ў 1614 — да Слушкаў.
У 1681 маршалак надворны Ю. Б. Слушка заснаваў у Валожыне касьцёл і кляштар бэрнардынаў, пры якім дзейнічала школа. Неўзабаве ў 1683 тут зьявілася праваслаўнае брацтва. З кан. XVII ст. мястэчка зрабілася цэнтрам староства.
У 1710 Слушкі збудавалі ў Валожыне грэка-каталіцкую царкву. У пач. XVIII ст. у мястэчку было 107 двароў, 5 вуліцаў (Віленская, Смаргонская, Менская, Крывая, Тыльная); дзейнічалі 2 касьцёлы і 2 царквы[3]. У 1738 Валожын перайшоў да князёў Чартарыйскіх. Станам на 1790 тут было 186 двароў[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Валожын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. З 1803 мястэчка знаходзілася ў валоданьні Тышкевічаў. У 1806 Ю. Тышкевіч заснаваў тут касьцёл Сьвятога Юзэфа. Цягам 1806—1892 у Валожыне дзейнічала габрэйская духоўная акадэмія (Валожынскі ешыбот), якая зрабілася прататыпам большасьці літвакоўскіх ешыботаў сьвету. Апроч таго, у мястэчку было 2 школы, 3 хрысьціянскія бажніцы, сынагога, 3 малітоўныя дамы, аптэка, шпіталь, суконная фабрыка. У Першую сусьветную вайну (1915—1918) Валожын значна пацярпеў, бо празь мястэчка праходзіла лінія фронту.
- Даўнія графічныя выявы Валожына
-
Касьцёл, 2-я пал. XIX ст.
Згодна з Рыскай дамовай (1921) Валожын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам павету. У 1929 Рада Міністраў Польскай Рэспублікі надала паселішчу статус места[4][5] (часам можна сустрэць[6][7] памылковыя зьвесткі, што гэта адбылося толькі ў 1940), адначасна да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — фальварак Бондары і вёскі Кялевічы, Еўлашы, Панізьзе.
У 1939 Валожын увайшоў ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 зрабіўся цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 у Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 у Менскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
- Места на старых фатаздымках
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XIX стагодзьдзе: 1803 — 2446 чал.; 1865 — 2,5 тыс. чал.; 1897 — 4533 чал.[8]
- XX стагодзьдзе: 1921 — 4070 чал.; 1931 — 6269 чал.; 1939 — 6,8 тыс. чал.; 1959 — 4,8 тыс. чал.; 1969 — 5,8 тыс. чал.[8]; 1992 — 11,3 тыс. чал.[9]; 1995 — 11,5 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 11,4 тыс. чал.; 2006 — 11,3 тыс. чал.; 2007 — 11,2 тыс. чал.; 2009 — 11,1 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Валожыне працуюць 3 сярэднія, дзіцяга-юнацкая спартовая і музычная школы, 6 дашкольных установаў.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Мэдычныя паслугі надаюць лякарня і паліклініка.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Валожына |
|---|
|
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Працуе Валожынскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Валожын»[10].
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гістарычная забудова (ХІХ — 1-я пал. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Ешыбот (1803)
- Касьцёл Сьв. Язэпа (1816)
- Каталіцкая капліца (1850), хрысьціянскія могілкі
- Могілкі габрэйскія
- Палац Тышкевічаў (1782—1806)
- Царква Сьв. Канстанціна й Алены (1866)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1681—1690)
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Дыяна Арбеніна (нар. 1974) — расейская сьпявачка
- Стары Ўлас (Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі; 1865—1939) — беларускі пісьменьнік
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 57.
- ^ Легенды i паданнi / М. Я. Грынблат i А. I. Гурскi; Рэд. тома А. С. Фядосiк. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1983.
- ^ a b c d e Валерый Грынявецкі. Валожын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 384.
- ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 26 kwietnia 1929 r. o zaliczeniu osady Wołożyn w powiecie wołożyńskim, województwie nowogródzkiem w poczet miast i o rozszerzeniu granic tego miasta, Dz. U. Nr 33, poz. 309(пол.)
- ^ Азбука истории города (Из воспоминаний старожила Воложина Василия Горбачевского)
- ^ Валожын // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ Воложин // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ a b Марат Батвіннік, Валерый Шаблюк. Валожын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 211.
- ^ Марат Батвіннік, Валерый Шаблюк. Валожын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 210.
- ^ Воложин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Wołożyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 910—912.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Валожын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Валожынскі раён | ||
|---|---|---|
| Горад / Места |
Валожын
|
|
| Мястэчка | ||
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | ||
| Былыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі | ||
|
Менская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Барысаўскі · Бярэзінскі · Валожынскі · Вялейскі · Ігуменскі (Чэрвеньскі) · Капыльскі · Клецкі · Койданаўскі (Дзяржынскі) · Крупскі · Лагойскі · Любанскі · Маладэчанскі · Менскі · Мядзельскі · Нясьвіскі · Пухавіцкі · Салігорскі · Слуцкі · Смалявіцкі · Старадароскі · Стаўпецкі · Узьдзенскі
|
|
| Гарады / Месты |
Барысаў · Бярэзань · Валожын · Вялейка · Жодзіна¹ · Заслаўе · Ігумен (Чэрвень) · Капыль · Клецак · Койданаў (Дзяржынск) · Крупкі · Лагойск · Любань · Маладэчна · Мар’іна Горка · Менск² · Мядзел · Нясьвіж · Салігорск · Слуцак · Смалявічы · Старыя Дарогі · Стоўпцы · Узда · Фаніпаль
¹ абласное падпарадкаваньне; ² рэспубліканскае падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі |
Бобр · Вызна (Чырвоная Слабада) · Гарадзея · Зялёны Бор · Івянец · Крывічы · Мачулішчы · Нарач · Негарэлае · Плешчаніцы · Праўдзінскі · Радашкавічы · Рудзенск · Старобін · Сьвіслач · Сьмілавічы · Урэчча · Халопенічы
|
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Ашмяншчыны | |
|---|---|
|
Ашмяны ¹ (XVI ст.) ² · Баруны (1705) · Беніца · Будслаў · Вішнеў · Вішнеў (Завялейскі) · Валожын · Войстам · Вялейка (Куранец Стары) · Гадуцішкі · Гальшаны · Геранёны (25.05.1792) · Германішкі · Глыбокае · Граўжышкі · Груздава · Гудагай · Данюшава · Даўгінаў · Дуды · Дунілавічы · Жодзішкі (1774) · Жупраны · Забрэзьзе · Кабыльнік · Іўе · Камаі · Канвелішкі · Крывічы · Крэва (7.04.1559) · Куранец · Лаздуны · Лебедзева · Ліпнішкі (6.06.1633) · Лоск · Лучай · Лынтупы · Мосар · Мядзел (6.10.1762) · Параф’янава · Паставы · Пяршаі · Славенск · Смаргонь · Трабы · Солы · Суботнікі · Сурвілішкі · Сьвір · Сьвянцяны (1486) · Юрацішкі
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |