Валожынскі ешыбот
Валожынскі ешыбот — ешыбот у Валожыне, таксама вядомы як «Эц Хаім» (у гонар заснавальніка Хаіма Валожынэра). Быў адчынены ў 1803 годзе. У пэрыяд росквіту ў Валожынскім ешыбоце навучаліся больш за 400 вучняў з усёй Расейскай імпэрыі.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Ешыбот быў заснаваны ў 1803 рабінам Хаімам Валожынэрам, вучнем Віленскага гаону. У 1821 ягоным пераемнікам на чале ешыботу стаўся ягоны сын Ісаак. Па сьмерці Ісаака ў 1849 кіраўніком ешыботу быў прызначаны рэбэ Эліязэр Фрыд (па-ангельску: Eliezer Fried). Неўзабаве Эліязэр Фрыд сканаў, наступным кіраўніком ешыботу у 1854 быў прызначаны ягоны намесьнік рэбэ Нафталі Цьві Ягуда Бэрлін (па-ангельску: Naftali Zvi Yehuda Berlin).
У 1896 годзе ешыбот быў афіцыйна зачынены, бо расейскі ўрад запатрабаваў увядзеньня ў навучальную праграму выкладаньня расейскай мовы і сьвецкіх прадметаў. Рэбэ Бэрлін не пагадзіўся з умовамі ўраду[1]. Паводле іншае вэрсыі, рэбэ Бэрліна не задаволіла ў першую чаргу ня тое, што давядзецца выкладаць сьвецкія прадметы, а сам загадны тон патрабаваньня ўраду: «Выкладчыкі ўсіх прадметаў мусяць мець дыплёмы каледжаў... юдэйскія прадметы нельга выкладаць ад 9 да 15 гадзін... начныя студыі не дазваляюцца... час навучаньня не можа перавышаць 10 гадзінаў у дзень.»
Некаторыя гісторыкі даводзяць іншую прычыну закрыцьця ешыботу. Паводле гісторыка Шаўэля Стампфэра (па-ангельску: Shauel Stampfer), нядаўна адкрытыя дакуманты расейскага ўраду пацьвярджаюць, што сапраўднай прычынай закрыцьця стала процістаяньне іншых выкладчыкаў спробам рэбэ Бэрліна прызначыць свайго сына дэканам Валожынскага ешыботу[2].
Рэбэ Рэфаэль Шапіра (па-ангельску: Refael Shapiro), зяць рабіна Нацыва Валожынэра, адчыніў ешыбот наноў у 1899, хоць колькасьць вучняў у ім значна скарацілася.
Дэ факта ешыбот існаваў да 1939 году[3]. Валожынскі ешыбот зрабіўся прататыпам большасьці літвакоўскіх ешыботаў сьвету.
Кіраўнікі ешыботу [рэдагаваць]
Ешыбот ўзначальвалі (у храналягічным парадку):
- Хаім з Валожыну
- Іцхак з Валожыну
- Нафталі Цьві Явуда Бэрлін (першапачаткова — сумесна з Ёсэфам Доў-Бэр Салавейчыкам)
- Рэфаэл Шапіра
Цяперашні час [рэдагаваць]
У 2000 годзе валожынскія ўлады перадалі будынак ешыботу ва ўласнасьць Габрэйскаму рэлігійнаму зьвязу Беларусі. У 2007 беларускі ўрад запатрабаваў ад габрэйскае суполкі 20 000 даляраў на аднаўленьне будынку, пагражаючы іначай сканфіскаваць яго[4]. Неабходныя сродкі на рэстаўрацыю будынку былі сабраныя пры актыўным удзеле габрэйскай суполкі Agudath Israel у ЗША.
- Валожынскi ешыбот на манетах Нацыянальнага Банка РБ
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ http://books.google.com/books?id=zjfPA1NZFbgC&pg=PA11&lpg=PA11&dq=volozhin+yeshiva&source=web&ots=whMJ8BfjzZ&sig=T-oi-e96jJTIvZCqYPT3-DcSMSM&hl=en&sa=X&oi=book_result&resnum=4&ct=result
- ^ Глядзіце The Dinur Center for Research in Jewish History: Shaul Stampfer
- ^ Валожынскі ешыбот(рас.)
- ^ Old building of Volozhiner Yeshiva to be confiscated(анг.). Yeshiva World News (3 траўня 2007). Праверана 1 лютага 2009 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Ешыбот // Электронная габрэйская энцыкляпэдыя(рас.)
- Фотаздымкі будынку валожынскага ешыботу
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |