Валоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Валоўка
Выток каля г. Наваградак
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 39 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,7 м³/с
Плошча басэйну 253 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Валоўка, Валова, Валуўка — рака ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Нёман. Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 253 км². Выдатак вады ў вусьці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

[рэдагаваць] Асноўныя зьвесткі

Пачынаецца на паўднёвай ускраіне места Наваградак, упадае ў Нёман за 1 км на ўсход ад мястэчка Любча. Асноўны прыток — рака Оса.

Даліна выразная, у нізкай плыні зьліваецца з далінай Нёмана. Абалона вузкая, двухбаковая, нізінная. Рэчышча зьвілістае, на працягу 5 км каналізаванае (ад вёскі Баярская да вёскі Асташына)[1].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах