Вальжына Морт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вальжы́на Морт (сапраўднае прозьвішча: Мартынава) — беларуская пісьменьніца, перакладчыца. Нарадзілася 1981 ў Менску. Навучаецца ў МДЛУ.

Друкавалася ў часопісах Nihil, «Дзеяслоў», газэце «Наша ніва». Фіналістка літаратурнага конкурсу імя Натальлі Арсеньневай (вясна 2003), яе творы трапілі ў сумесную кнігу «12 + 1». Іграла ў п'есе «Калекцыянэр» (аўтар і рэжысэр: Вольга Гапеева), першы і адзіны паказ якой адбыўся 2 кастрычніка 2003 у рамках фэстывалю «Тры дні». Атрымала прэмію на Міжнародным літаратурным фэстывалі «Віленіца-2004». Яе проза перакладзеная на ангельскую, баўгарскую, латыскую, літоўскую, нямецкую, польскую і ўкраінскую мовы. Сама перакладае з ангельскай і польскай (Рафал Ваячак). Творчасьць Вальжыны Морт характарызуецца экспрэсіўнасьцю лексыкі, сьмелым ужываньнем нецэнзурных слоў.

Цытаты пра яе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А вось яе публічныя выступы — гэта выбух энэргіі, выклік, правакацыя, яўнае хуліганства, ледзь ня зьдзек з публікі — калі сядзіш агаломшаны, глыбока ўражаны, каб не сказаць «абражаны» — і хочацца крычаць: «Яшчэ! Яшчэ!»
(Андрэй Хадановіч у артыкуле «Мэтапаэзія і какетлівы дзявочы суіцыд», Arche №3–2002)

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «12+1. Конкурс маладых літаратараў імя Натальлі Арсеньневай.» (Менск: Логвінаў, 2004)
  • «я тоненькая як твае вейкі» (Менск: Логвінаў, 2005)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]