Вальцавы станок (мынца)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вальцавы станок для біцьця манэт (па-нямецку: Walzenprägewerk, Druckwerk) станок для вырабу манэт.

Упершыню выкарыстаны прыкладна ў 1550 на цірольскай мынцы ў горадзе Гальле. Ён складаўся з 2 валоў, замацаваных адно з адным зубчатымі коламі гэдак, каб пры пракручваньні валы краналіся адзін аднаго заўсёды аднолькавымі месцамі. На валы былі нанесены ў залежнасьці ад памераў – ад 4 да 19 выяваў аверсу і рэверсу манэты. Пад час прапусканьня між імі бляхі выява адбівалася на ёй. Пасьля вальцаваньня манэты выціналіся.

Вельмі часта, сераднявечныя манэты вырабленыя пры дапамозе вальцаваньня маюць незначныя выгнутасьці (зрэдчас нават падобныя да літары S) ці незаўсёды правільныя круглы від выявы, бо рэзчыку даводзілася выразаць выявы штэмпляў на валу косаавальным.

У 17 стагодзьдзі вальцавы станок быў мадэрназаваны. Замест таго каб выразаць выявы штэмпля на вальцах іх сталі рабіць зьменнымі. Штэмпель знаходзіўся на адмысловым шыпу, які ўстаўляўся ў вал. Пры зьнішэньні штэмпля цяпер не даводзілася мяняць вал цалкам, а толькі замяняліся самі штэмлі.