Вальядалід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вальядалід
гішп. Valladolid
Вальядалід
Герб Вальядаліду Сьцяг Вальядаліду
Дата заснаваньня: 1072
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Кастылія і Леон
Правінцыя: Вальядалід
Кіраўнік: Хесус Хуліа Карнера[d]
Плошча: 197,91 км²
Вышыня: 698 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 311 501 чал.
шчыльнасьць: 1573,95 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 983
Паштовы індэкс: 47001–47016
Нумарны знак: VA
Геаграфічныя каардынаты: 41°39′7.13″ пн. ш. 4°43′42.82″ з. д. / 41.6519806° пн. ш. 4.7285611° з. д. / 41.6519806; -4.7285611Каардынаты: 41°39′7.13″ пн. ш. 4°43′42.82″ з. д. / 41.6519806° пн. ш. 4.7285611° з. д. / 41.6519806; -4.7285611
Вальядалід на мапе Гішпаніі
Вальядалід
Вальядалід
Вальядалід
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.valladolid.es/

Вальядалі́д (па-гішпанску: Valladolid) — горад ў Гішпаніі, сталіца аднайменнае правінцыі й Аўтаномнай Супольнасьці Кастылія і Леон. Насельніцтва гораду складае 311 501 чалавек, што робіць Вальядалід 13 самым густанаселеным муніцыпалітэтам у Гішпаніі й найбуйнейшым горадам у паўночна-заходняй Гішпаніі[1]. Горад разьмешчаны ў месцы зьліцьця рэк Пісуэрга й Эсгуэва.

Стары горад Вальядаліду ўлучае шэраг гістарычных пабудоваў, як то палацаў, цэркваў, плошчаў, праспэктаў і паркаў, а таксама гістарычны музэяў, як то Нацыянальны музэй скульптуры, Музэй сучаснага мастацтва Патыё Эрэрыяна або Музэй Усходу, а таксама дамы-музэі Хасэ Сарыльля й Мігеля Сэрвантэса. Сярод мерапрыемстваў, якія праводзяцца штогод у горадзе варта адзначыць Вялікі тыдзень, Міжнародны тыдзень фільмаў (гішп. Seminci) або тэатральны фэстываль.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьвятога Паўла

Горад ўпершыню згадваецца ў пасланьні ад 1074 году, у якім кароль Леона Альфонса VI даручае графу Пэдра Ансурэсу засяліць тэрыторыю каля ракі Пісуэрга. Існуе дзьве вэрсіі, калі быў заснаваны горад. Паводле першай зь іх горад заснавалі рымляне, і далі яму імя, якое складаецца з двух словаў: лацінскага vallis — «даліна» і кельцкага tolitum — «месца зьліцьця водаў». Другая вэрсія прытрымліваецца пункту гледжаньня, што заснавалі горад арабы, якія далі яму назву Бэляд Валід, што ў перакладзе азначае «Горад Валіда» (кіраўніка) .

У 1208 годзе кароль Альфонса VIII, адабраўшы горад у Ансурэсаў, перавёў з Бургасу ў Вальядалід свой ​​двор. У пачатку XIV стагодзьдзя тут пасялілася на 30 гадоў каралева-рэгент Кастыліі Марыя дэ Маліна, перабудаваўшы пад палац гарадзкую крэпасьць. У 1346 годзе папа рымскі Клімэнт VI надаў Вальядаліду права стварэньня ўнівэрсытэту. У 1420 годзе ў Вальядалідзе нарадзіўся будучы вялікі інквізытар Томас Тарквэмада, а ў 1506 годзе тутака памёр Калюмб. Пасьля пажару 1461 году горад быў адбудаваны ў стылі ісабэліна.

19 кастрычніка 1469 году ў палацы Віварыя адбыўся шлюб прынцэсы Ізабэлы Кастыльскай і прынца Фэрдынанда Арагонскага, які прывёў да аб’яднаньня Гішпаніі. Кажуць, што шлюб быў тайным, бо кароль Кастыліі ня даў на яго свайго дазволу. Сьвіта жаніха прыбыла ў Кастылію, пераапрануўшыся купцамі. Акрамя таго, з-за таго, што жаніх і нявеста былі блізкімі сваякамі (стрыечным братам і сястрой), трэба было браць дазвол ад папы. Неабходны дакумэнт атрымалі заднім лікам, і да гэтага часу гісторыкі сумняваюцца, ці быў ён сапраўдным. Пасьля завяршэньня Рэканкісты ў 1492 годзе каталіцкія каралі зрабілі Вальядалід сталіцай Гішпаніі.

Сталіцай Гішпаніі горад прабыў да 1561 году, пакуль зноў не пацярпеў ад пажару. Далей Вальядалід станавіўся каралеўскай рэзыдэнцыяй толькі на кароткі пэрыяд з 1601 па 1606 гады, менавіта ў гэты прамежак часу тут нарадзілася Ганна Аўстрыйская. Падчас сумна вядомай вайны за гішпанскую спадчыну Вальядалід прыняў бок Філіпа V. Горад моцна пацярпеў у гады француска-гішпанскай вайны пачатку XIX стагодзьдзя, многія з найважнейшых гістарычных помнікаў былі страчаны незваротна.

Жыхары Вальядаліду ў далейшым склалі аснову прыхільнікаў Франсіска Франка. Лічыцца , што нэгатыўная рэакцыя жыхароў гораду на скіданьне са стальца караля Альфонса XIII і ўсталяваньне Другой Гішпанскай рэспублікі паслужыла штуршком для росту антырэспубліканскіх настрояў у краіне.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]