Валюміна Легум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Валюміна Легум» (па-лацінску: Volumina Legum) — шматтомны збор законаў, соймавых пастановаў, прывілеяў і іншых заканадаўчых актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і правабярэжнай Украіны з 1347 да 1793—1795 гг.

Для вывучэньня гісторыі Беларусі значную каштоўнасьць маюць акты, што адносяцца да дзейнасьці органаў дзяржаўнага кіраваньня і ўлады, адлюстроўваюць палітычныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны, як напрыклад прывілей купцам Польшчы і ВКЛ 1424 году, пацьверджаньне падзелу ўладаньняў князёў Радзівілаў, вызначэньне межаў Полацкага, Берасьцейскага і Падляскага ваяводзтваў і інш.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валюміна Легумсховішча мультымэдыйных матэрыялаў