Валяваны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Валяван

Валяваны (па-француску: vol-au-vent — «ляціць у паветры») — акруглыя піражкі з прэснага (гэтак званага францускага або паўфранцускага) цеста, якія непасрэдна перад ужыткам напаўняюць сьвежай (часам гарачай) начынкай: птушкай, рыбай, грыбамі (баравікамі, шампіньёнамі), садавіной (спаржа, брусэльская капуста) і г.д. Як правіла, аднапарцыйныя, але могуць быць разьлічаныя і на некалькі порцый. Падаюць да булёнаў, а таксама як хуткую закуску на прыёмах і інш.

Валаваны вынайдзеныя славутым францускім кухарам першай трэці XIX стагодзьдзя Мары-Антуанам Карэмам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»