Валянсьен
| Валянсіен | |||||
| Valenciennes | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 693 | ||||
| Дэпартамэнт: | Нор | ||||
| Рэгіён: | Нор-Па-дэ-Кале | ||||
| Плошча: | 13,84 км² | ||||
| Насельніцтва: | 42 656 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°21′29″ пн. ш. 3°31′24″ у. д. / 50.35806° пн. ш. 3.52333° у. д.Каардынаты: 50°21′29″ пн. ш. 3°31′24″ у. д. / 50.35806° пн. ш. 3.52333° у. д. | ||||
|
Валянсіен на мапе Францыі
Валянсіен
|
|||||
| http://www.valenciennes.fr/ | |||||
Валянсіен (па-француску: Valenciennes, па-пікардзку: Valinsien, па-нідэрляндзку: Valencijn) — горад у Францыі, супрэфэктура дэпартамэнта Нор рэгіёна Нор-Па-дэ-Кале. Насельніцтва гораду складае 42 656 чалавек, паводле дедзеных на 2008 год.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Валянсіен разьмешчаны на беразе ракі Шэльда, у 52 кілямэтрах на пазднёвы-ўсход ад Лілю, і ў 200 кілямэтрах на паўночны-захад ад Парыжу.
Гісторыя [рэдагаваць]
Горад упершыню згадваецца ў 693 годзе ў адным з дакумэнтаў Хлёдвіга II. У 843 годзе па Вэрдэнскай дамове вызначаны статус Валянсіена як нэўтральнага горада паміж Нэйстрыей і Аўстразіі. У IX стагодзьдзі горад, як і ўсе навакольныя тэрыторыі, быў заваяваны нарманамі, а ў 923 годзе стаў часткай герцагства Ніжняя Лятарынгія, які ўваходзіў у склад Сьвятой Рымскай імпэрыі. Валянсіен хутка разьвіваўся, стаўшы цэнтрам адной з памежных марак імпэрыі.
У 1008 годзе па Эўропе пракацілася эпідэмія чумы. Паводле мясцовым паданьням Дзева Марыя ўстанавіла вакол Валянсіена кардон, які абараніў горад ад эпідэміі. З гэтага часу кожны год жыхары Валянсіену праходзяць па крузе працягласьцю 14 км вакол горада, гэтак званаму шляху Сьвятога кардона. У XIV стагодзьдзі Альбэрт Баварскі пабудаваў у горадзе Вежу Дадэн, у якой быў усталяваны звон, які да гэтага часу штодня б'е ў гонар Дзевы Марыі Сьвятога кардона.
У Сярэднявеччы Валянсіен быў квітнеючым цэнтрам графства Эно. Пасьля 1433 году горадам валодалі Філіп III Добры і ягоныя спадчыньнікі, спачатку з Бургундзкай дынастыі, а потым з Габсбургаў. У 1560-я гады Валянсіен стаў адным з цэнтраў кальвінізма й супраціву прыгнёту пратэстантаў у Гішпанскіх Нідэрляндах. Пасьля жорсткай барацьбы ў 1570 годзе войска герцага Алясандра Фарнэзэ захапіла горад і зладзіла масавы гвалт пратэстантаў.
Францускія каралі пачынаючы з Людовіка XI не аднойчы спрабавалі авалодаць горадам. У 1656 годзе ў ходзе бітвы ля Валянсіена гішпанская армія пад камандаваньнем прынца Хуана Аўстрыйскага разграміла французаў. Толькі ў 1677 годзе Людовік XIV дамогся захопу гораду. Па ўмовах Нэймэгенскай дамовы 1678 году тэрыторыя былога графства Эно было падзелена паміж Францыяй і Габсбургамі, і ягоная паўднёвая частка, у тым ліку і Валянсіен, адышла да Францыі, пасьля чаго горад быў значна ўмацаваны Сэбастыянам Вабанам. Горад стаў адным з найважнейшых фарпостаў на паўночным усходзе Францыі.
У 1793 годзе падчас вайны першай кааліцыі супраць рэвалюцыйнай Францыі горад быў абложаны, а француская ўлада скачавана. Француская армія адваявала яго толькі ў жніўні 1794 году. У 1890 годзе Валянсіен страціў статус крэпасьці, і ягоныя магутныя прыгонныя сьцены былі разбураныя. У 1900 годзе горад быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна.
Падчас абедзьвюх сусьветных войнаў горад быў разбураны, ягоная цэнтральная частка была адбудавана зноўку пасьля Другой сусьветнай вайны.
Славутасьці [рэдагаваць]
- Музэй вытанчаных мастацтваў захоўвае працы як выхадцаў гораду, як то Антуан Вато, Жан-Батыст Карпо, гэтак і іншых флямандзкіх мастакоў, як то Пітэр Паўль Рубэнс, Антаніс ван Дэйк.
- Некалькі гатычных цэркваў (найстарэйшая — францысканская, асьвечана ў 1233 годзе) і вежа Дадэн (XIV стагодзьдзе).
- «Гішпанскі асабняк» XVI стагодзьдзя, г. з. бібліятэка езуітаў таго ж часу (нядаўна адрэстаўравана) і шпіталь Эно часоў Людовіка XV.
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Агрыджэнта, Італія
Глівіцы, Польшча
Дурэн, Нямеччына
Ічань, Кітай
Мэдўэй, Вялікабрытанія
Масква, Расея
Накка, Швэцыя
Обуда, Вугоршчына
Шалгатарян, Вугоршчына
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Валянсьен — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |