Валянціна Церашкова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Валянціна Церашкова | ||||
| Валянці́на Ўладзі́мераўна Церашко́ва | ||||
м. Вантаа (Фінляндыя), 2002 г. |
||||
| Род дзейнасьці | Касманаўтыка | |||
|---|---|---|---|---|
| Дата нараджэньня | 6 сакавіка 1937 (76 гадоў) | |||
| Месца нараджэньня | вёска Вялікае Масьленьнікава, Тутаеўскі раён, Яраслаўская вобласьць, Расейская СФСР | |||
| Грамадзянства | СССР, Расея | |||
| Бацька | Уладзімер Аксёнавіч (1912-1940) | |||
| Маці | Алена Фёдараўна Круглова (1913-1987) | |||
| Муж | Андрыян Рыгоравіч Нікалаеў (1962-1982), Юлій Георгіевіч Шапашнікаў (гады жыцьця: 1931-1999) | |||
| Дзеці | Дачка: Алена Андрыянаўна Маёрава (нар. 1964) | |||
| Узнагароды |
|
|||
Валянці́на Ўладзі́мераўна Церашко́ва (па-расейску: Валенти́на Влади́мировна Терешко́ва) (нарадзілася 6 сакавіка 1937 году) — савецкі касманаўт беларускага паходжаньня, першая жанчына ў космасе. Сярод некалькіх соцен кандыдатаў была абраная пілётам касьмічнага карабля Усход-6, які падняў яе ў космас 16 чэрвеня 1963 году. Акрамя гэтага, Церашкова стала першым цывільным у космасе: яе, і іншых жанчын-кандыдатаў прынялі ў паветраныя войскі толькі з-за патрабаваньняў адбору.[1]
Бацька быў родам зь вёскі Выйлава (Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласьць), маці — зь вёскі Ерамееўшчына (Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць). У дзяцінстве размаўляла па-беларуску[2].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Valentina Vladimirovna TERESHKOVA (анг.)
- ^ Першая жанчына-касманаўт: Мае бабулі гаварылі па-беларуску і я таксама. Эўрапейскае радыё для Беларусі (6 сакавіка 2012). Праверана 6 сакавіка 2012 г.
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |