Вал (фартыфікацыя)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Брэсцкая фартэцыя, абарончы вал з казэматамі
Вал — драўляна-зямельнае абарончае умацаваньне часам з мураванай аблямоўкай паверхні, у выглядзе штучнага узвышша.
Вал узводзіўся па абарончым пэрымэтры за ровам у сярэднявечных умацаваньнях (замках, гарадзішчах, гродах) з мэтай дасягненьня вышыннай перавагі для абаронцаў, а ў абарончых умацаваньнях Новага часу (фартэцыя, бастыённы замак) як надзейная абарона ад вагняпальнай зброі.