Вампір
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вампір (у беларускім фальклёру - упір, упор[1]) — міталягічная і фальклёрная нечысьць. Па ўсіх зьвестках, вампіры ёсьць нежыцьцю, мерцамі, якія сілкуюцца чалавечай ці жывёльнай крывёй. Яны таксама ёсьць частым аб'ектам кіно ці мастацкай літаратуры, хоць вампіры з мастацкіх твораў набылі некаторыя адрозьненьні ад вампіраў міталягічных. У фальклёры паняцьце звычайна выкарыстоўваецца ў дачыненьні да крывасмактальнай істоты з усходнеэўрапейскіх легендаў, але почасту вампірамі называюць і падобных стварэньняў зь іншых краінаў і культураў. Характэрныя рысы вампіра ў розных казаньнях моцна розьняцца. Некаторыя культуры маюць гісторыі пра нечалавечых вампірах, накшталт кажаноў, сабак і паўкоў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вампір — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Зноскі [рэдагаваць]
- ^ Federowski M. Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. T. 1. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. Kraków, 1897.