Вандэйскае паўстаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мазаіка са сцэнай падпалу рэспубліканцамі паўстанцаў, якія схаваліся ў званіцы (25 студзеня 1793)

Вандэйскае паўстаньне (па-француску: Guerre de Vendée) — узброены контррэвалюцыйны выступ сялянаў, шляхты й духавенства з заходне-францускага дэпартамэнта Вандэя пад каталічна-манархічнымі лёзунгамі ўвесну 1793 году. Адным з чыньнікам паўстаньня называюць прымусовы набор у рэвалюцыйную армію. У сакавіку 1793 году ў мястэчку Шале моладзь расправілася з камандзірам мясцовай нацыянальнай гвардыі. Праз тыдзень праціўнікі рэкруцкіх набораў сутыкнуліся з рэспубліканцамі ў Машэкулі: кошт ахвяраў сярод апошніх пайшоў на сотні. На берагах Люары паўстаў атрад паўстанцаў, які ўзначалілі гандляр палатном Жак Катэліно й лясьнічы Жан-Нікаля Стафле. Неўзабаве, у сярэдзіне сакавіка, у сутычцы зь ім была разьбіта невялікая рэспубліканская армія ў 3 тысячы чалавек. Да кіраўніцтва ўзброеных атрадаў пачалі прыцягваць мясцовую шляхту. Вандэйцы зьяўляліся прыхільнікамі караля й каталіцызму. Войска вандэйцаў называла сябе «Каралеўскай каталіцкай арміяй». У чэрвені войскі вандэйцаў занялі горад Самюр, адкрыўшы сабе дарогу на Парыж, але ісьці на сталіцу не адважыліся. Наадварот, яны павярнулі на захад, увайшлі ў Анжэ, пакінуты ўладамі й абаронцамі, і ў канцы чэрвеня распачалі аблогу Нанта, разьлічваючы на ​​дапамогу ангельцаў. Нант усё-такі атрымалася ўзяць.

У ходзе вандэйскае вайны й пасьля яе сумную вядомасьць набылі так званыя «пякельныя калёны генэрала Цюро», дзеяньні якіх некаторыя дасьледчыкі характарызуюць як франка-францускі генацыд[1]. У ходзе здушэньня паўстаньня, а таксама ў ходзе наступных карных апэрацыяў супраць контррэвалюцыйна настроенага насельніцтва Вандэі былі без суда забітыя звыш за 10 тысяч чалавек абодвух полаў, у тым ліку сваякі й сябры сем’яў удзельнікаў паўстаньня, сьвятары, манахі й манашкі. З фактаў генацыду насельніцтва Брэтані карнымі калёнамі найбольш вядомыя «Нанцкія ўтапленьні», замяніўшыя сабой пакараньні на гільятыне за кошт большай хуткасьці й масавасьці.

Збольшага паўстаньні ў Брэтані й Нармандыі можна растлумачыць больш позьнім далучэньнем гэтых абласьцей да Францыі й наяўнасьцю сярод іхняга насельніцтва моцнай каталіцкай веры. Да цяперашняга часу ў гэтых рэгіёнах захоўваюцца пракаталіцкія й манархічныя погляды, незвычайныя для сучаснай сэкулярнай Францыі. Пасьля супраціў вандэйцаў стаў сымбалем барацьбы для белага руху ў Расеі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Secher, Reynald (1986). «Le genocide franco-francais: La Vendee-Venge». Presses universitaires de France.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вандэйская вайнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў