Ванкувэр (востраў)
| Ванкувэр | |
Наберажная ў Вікторыи
|
|
| Месца | Брытанская Калюмбія |
|---|---|
| Плошча | 31 285 км² |
| Краіна | Канада |
| Вобласьць | Ціхі акіян |
| Насельніцтва (2005) | 723 000 чалавек |
| Каардынаты | 49°36′32″ пн. ш. 125°38′52″ з. д. / 49.60889° пн. ш. 125.64778° з. д.Каардынаты: 49°36′32″ пн. ш. 125°38′52″ з. д. / 49.60889° пн. ш. 125.64778° з. д. |
|
Ванкувэр на мапе Канады
Ванкувэр
|
|
Ванкувэр (па-ангельску: Vancouver Island) — востраў, разьмешчаны на заходнім узьбярэжжы Канады ў правінцыі Брытанская Калюмбія. Амываецца Ціхім акіянам на захадзе, пралівам Хуан-дэ-Фука (анг. Strait of Juan de Fuca) на поўдні і пралівам Джорджыя (анг. Strait of Georgia) на ўсходзе.
Прыгажосьць і веліч рознабаковай прыроды вострава дзівіла ўсіх падарожнікаў, пачынаючы з капітана Кука, які першы высадзіўся на тутэйшых берагох у 1778 годзе.
У 2005 годзе насельніцтва вострава складала прыблізна 723 000 чалавек. Найбуйнейшым горадам зьяўляецца Вікторыя, сталіца Брытанскай калюмбіі, разьмешчаная на паўднёва-ўсходнім канцы вострава. Акрамя Вікторыі, да ліку асноўных па насельніцтву гарадоў адносяцца Нанаймо (анг. Nanaimo), Данкан (анг. Duncan), Порт-Альбэрні (анг. Port Alberni), Кортні (анг. Courtenay), Кэмпбэл-Рывэр (анг. Campbell River), а ў паўночнай частцы Вострава — Порт-Гардзі (анг. Port Hardy) і Порт МакНіл (анг. Port McNeill)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Vancouver Island Tourist Guide (анг.) — турыстычны даведнік вострава
| Гэта — накід артыкула пра Канаду. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |