Ван Гэлсінг (фільм)
| Ван Гэлсінг | |
| Van Helsing | |
| Жанр | містыка |
|---|---|
| Рэжысэр | Стывэн Сомэрс |
| Прадусар | Боб Дзюксэй |
| Сцэнарыст | Стывэн Сомэрс |
| У ролях | Х'ю Джэкман Кейт Бэкінсэйл Рычард Роксбург |
| Кампазытар | Алан Сыльвэстры |
| Апэратар | Ален Дэвю |
| Вытворчасьць | Universal Pictures |
| Дата выхаду | 2004 год |
| Час | 122 хвілінаў |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская |
| Бюджэт | 160 млн. $ |
| Профіль на IMDb | |
«Ван Гэлсінг» (па-ангельску: Van Helsing) — фільм режысэра Стывэна Сомэрса пра паляўнічага на вампіраў Габрыэля Ван Гэлсінга.
Зьмест |
У ролях [рэдагаваць]
- Х’ю Джэкман — Габрыэль Ван Гэлсінг
- Кейт Бэкінсэйл — Ганна
- Дэвід Вэнхам — Карл
- Рычард Роксбург — Дракула
- Сэм’юэл Ўэст — Віктар Франкенштейн, навуковец
- Кэвін О’Конар — Ігар (асыстэнт Франкенштайна)
- Сыльвія Калока — Вэрона, старэйшая нявеста Дракулы
- Ўіл Кэмп — Вэлкан, брат Ганны
- Джозы Маран — Марышка, нявеста Дракулы
- Алена Аная — Аліра, нявеста Дракулы
- Шулер Хэнслі — стварэньне Франкенштайна
- Робі Колтрэйн — містэр Хайд
Сюжэт [рэдагаваць]
Дзеяньні фільму адбываюцца ў 1887—1888 гг. Цемра рыхтуецца да Апошняй бітвы. Каб атрымаць перавагу, граф Дракула спрабуе ажывіць сваіх мёртванароджаных дзяцей — новую расу вампіраў. Дзеля гэтага ў гарах Трансыльваніі будуецца лябараторыя. Туды запрашаецца доктар Віктар Франкенштайн, які з дапамогаю электрычнасьці ажыўляе жахлівую пачвару. Гэта пачвара — ключ да ажыўленьня новай расы вампіраў. Але мясцовыя напалоханыя сяляне ўздымаюць бунт і зьнішчаюць лябараторыю.
У гэты час па даручэньні Ватыкана рыцарь Сьвятога Ордэна Ван Гэлсінг зьніштажае розных пачвараў цемры, напрыклад яго «ахвярай» робіцца Містэр Хайд. Наступным заданьнем Ван Гэльсінга становіцца сам Дракула...
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- Пачатак фільму супадае з пачаткам фільму «Нявеста Франкенштайна» (1935 год), дзе таксама гарыць вятрак, а стварэньне Франкенштайна ратуецца ў студні.
- Мастаком фільму быў Джэральд Бром.
- Па фільме створана ролевая гульня Ван Гэлсінг: Гадзіна напярэдадні сьвітаньня.