Вапняк
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вапняк (ракушнік) — асадкавая горная парода арганічнага, радзей хемагеннага паходжаньня, якая складаецца амаль на 100% з CaCO3 (карбанату кальца) у форме крышталёў кальцыту рознага памеру.
Вапняк, які складаецца пераважна з ракавін марскіх жывёл і іх аскепкаў, завецца ракушнікам (ракушачнікам).
Рэчывы, якія ўваходзяць у склад вапняку, здольныя хоць і ў малой колькасьці, але рашчыняцца ў вадзе, а таксама павольна раскладацца на вуглякіслы газ і адпаведныя асновы; першы працэс — найважнейшы фактар утварэньня карставых пячор, другі праходзіць на вялікіх глыбінях пад дзеяньнем глыбіннага цяпла зямлі, дае крыніцу газу для мінэральных водаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вапняк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў