Варагі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
варагі
этнас
Падкляса адскандынавы Рэдагаваць
„Пакліканьне варагаў“. Наўгародцы прыносяць дары пакліканаму на княства Рурыку

Вара́гі (стар-рус. і царк.-сл. варѧгъ, варѧги, варѧгы, ст.-нарв. *váringr, væringr, стар.-ісьл. væringjar, сяр.-гр. βάραγγοι, араб. warank‎, стар.-лац. varangi) — зборная назва скандынаўскіх наро­даў у Старажытнай Ру­сі і Бізантыйскай імпэрыі.

У VIII—XII стагодзьдзях частка скандынаўскіх гандлёва-вайсковых супольнасьцей актыўна дзейнічала ў Прыбалтыцы і агулам ва Ўсходняй Эўропе. Старажытнарускія летапісы пачынаючы ад «Аповесьці мінулых часоў» зьвязваюць з варагамі паўстаньне дзяржавы Русь («пакліканьне варагаў» у 862 року паводле летапіснай храналёгіі).

Падчас гандлёвых і ваенных экспэдыцый варагі дасягалі Чорнага і Касьпійскага мораў і нават Багдаду. Зь бізантыйскіх крыніц варангі вядомыя як асаблівы аддзел на службе бізантыйскіх імпэратараў з XI стагодзьдзя. Скандынаўскія крыніцы называюць вэрынгамі скандынаваў на службе ў Бізантыі ў канцы X — пачатку XIII стагодзьдзя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]