Варайская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Варайская
Варай-варай, Лінэйтэ-самарнон
Ужываецца ў Філіпіны Філіпіны
Рэгіён Усходнія Вісаі
Колькасьць карыстальнікаў 3,4 млн
Клясыфікацыя

Аўстранэзійская

Афіцыйны статус
Дапаможная мова ў Філіпіны Філіпіны
Рэгулюецца Камісія філіпінскіх моваў
Код мовы
ISO 639-2(B) war
ISO 639-2(T) war

Варайская мова, таксама вінарайская мова, мова самар-лійтэ, саманазва — Варай-варай — мова, якая выкарыстоўваецца ў філіпінскіх правінцыях Самар, Паўночны Самар, Усходні Самар, Лейтэ (усход) і Біліран.

Група варайскіх моваў складаецца з варайскай, варай сарсагон і масбатэ сарсагон. Варай сарсагон і масбатэ сарсагон называюць моваю бісакол, паколькі яны знаходзяцца паміж мовамі вісаян ды бікаляна. Усе варайскія мовы належаць да бісайскіх моваў, блізкія да сэбуанскае мовы і яшчэ больш да хілігайнонскай ды мовы масбатэньё.

Граматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займеньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  Абсалют Эргатыў Ускосны
Адз. лік 1 асобы ako, ak nakon, nak, ko akon, ak
Адз. лік 2 асобы ikaw, ka nimo, nim, mo imo, im
Адз. лік 3 асобы hiya, siya niya iya
'Інклюзыў мн. ліку 1 асобы kita, kit naton aton
Эксклюзыў мн. ліку 1 асобы kami, kam namon amon
Мн. лік 2 асобы kamo niyo iyo
Мн. лік 3 асобы hira, sira nira ira

Сынтаксычная зьвязка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У варайскай мове, як і ў іншых філіпінскіх, няма аналягу сынтаксычнае зьвязкі, падобнай да дзеяслова «быць» у большасьці індаэўрапейскіх моваў. У тагальскай мове, напрыклад, фраза «Siya ay maganda» (яна прыгожая) утрымлівае слова ay, якое ня ёсьць зьвязкаю ў вышэйзгаданым сэнсе між прэдыкатам maganda (прыгожы) і суб’ектам Siya (ён або яна), а хутчэй як маркер інвэрсыі прапазыцыі.

У варайскай мове выраз «Яна прыгожая» перадаецца як «Mahusay hiya» або часам як «Mahusay iton hiya» (iton — пэўны артыкль для hiya, «яна»), паколькі ў варайскай адсутныя як зьвязка цяперашняга часу, так і маркер інвэрсыі.

Дзеяслоў «быць» выкарыстоўваецца ў шэрагу выпадкаў, але значна радзей, чым у індаэўрапейскіх мовах:

Makuri maging estudyante. (Цяжка быць студэнтам)
Ako it magiging presidente! (Я буду прэзыдэнтам!)
Ako an naging presidente. (Я стаў прэзыдэнтам)

Пытальныя словы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыялект лейтэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

варайская тагальская беларуская
hin-o sino хто
kay-ano bakit чаму
diin saan дзе
kanay kanino чый
pa-o-nanho paano як
san-o kailan калі
nano ano што

Дыялект самар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

варайская тагальская беларуская
sino/hin-o sino хто
kay-ano bakit чаму
diin saan дзе
kankanay kanino чый
guin-aano paano як
san-o kailan калі
nano/ano ano што

Асаблівасьці артаграфіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хоць Акадэмія мовы Вісаян Самар і Лейтэ (якая ўжо спыніла існаваньне) распрацавала і рэкамэндавала стандартную артаграфію, яна не атрымала шырокага распаўсюду, і дагэтуль афіцыйнага агульнапрынятага правапісу варайскае мовы не існуе. Па сутнасьці, могуць існаваць два напісаньні аднаго й таго ж слова (яны зазвычай абмяжоўваюцца толькі адрозьненьнямі ў галосных), такіх, як

  • diri ці dire («не»)
  • hira ці hera («ім»)
  • maopay ці maupay («добра»)
  • guinhatag ці ginhatag («даў»)
  • direcho ці diritso («проста наперад»)
  • ciudad ці syudad («места»)
  • espejo ці espeho («люстэрка»)

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варай-варай — адна з 10 афіцыйна прызнаных рэгіянальных моваў на Філіпінах і выкарыстоўваецца ў мясцовых органах улады. На ёй размаўляюць на ўсіх астравох, асабліва ў рэгіёне ўсходніх Вісайскіх астравоў. Таксама мова ўжываецца ў асобных частках вострава Мінданао, Масбатэ, Сарсагон і Манілі, куды варайцы мігравалі. Існуе таксама вельмі нязначная колькасьць філіпінцаў за мяжой, асабліва ў Злучаных Штатах, якія карыстаюцца гэтай мовай. Варайская мова шырока ўжываецца ў СМІ, асабліва на радыё і тэлебачаньні. Аднак для друку гэтую мову выкарыстоўваюць даволі рэдка, таму што большасьць рэгіянальных газэтаў выходзіць ангельскаю моваю. Мова таксама выкарыстоўваецца ў эўхарыстыйнай урачыстасьці або сьвятых месах у Рымска-каталіцкай царкве ў рэгіёне. Таксама даступныя Бібліі, апублікаваныя варайскаю моваю.

Гукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варайская мова мае 16 зычных: /p, t, k, b, d, ɡ, m, n, ŋ, s, h, w, l, ɾ, j/. Тры асноўныя галосныя :a [a], i [ɛ ~ i] ды u [o ~ ʊ].

Лікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для лічбаў ад 1 да 10 выкарыстоўваюцца ўласныя назвы. З 11 пачынаецца выкарыстаньне гішпанскіх назоваў, а ўласнаварайскія цяпер практычна не выкарыстоўваюцца большасьцю носьбітаў (за выняткам кшталту gatus для 100 і yukot для 1000).

Беларуская Варай-варай Гішпанская
Адзін Usá Uno
Два Duhá Dos
Тры Tuló Tres
Чатыры Upat Kuwatro
Пяць Limá Singko
Шэсьць Unom Siez/says
Сем Pitó Siete/syete
Восем Waló Ocho/otso
Девяць Siyám Nuebe/nueve
Дзесяць Napúlô Diez
Адзінаццаць (Napúlô kag usá)/Onse Onse
Дваццаць (Karuhaan)/Baynte Baynte
Трыццаць (Katloan)/Trenta Trenta
Сорак (Kap-atan)/Kwarenta Kwuarenta
Пяцьдзясят (Kalim-an)/Sinkuenta Singkwenta
Шэсьцьдзясят (Kaunman)/Sesenta Siesenta
Семдзясят (Kapitoan)/Setenta Setenta
Восемдзясят (Kawaloan)/Ochenta Ochienta
Дзевяноста (Kasiaman)/Noventa Nobenta
Сто Usa ka Gatus Cien
Тысяча Usa ka Yukut Mil
Мільён Usa ka Ribo Milyon

Некаторыя словы і фразы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Добрай раніцы (дню/поўдню/вечару): Maupay nga aga (udto/kulop/gab-i)
  • Вы разумееце варайскую мову?: Nakakaintindi/Nasabut ka hin Winaray? (hin ці hiton)
  • Дзякую: Salamat
  • Я цябе кахаю: Hinihigugma ko ikaw ці Ginhihigugma ko ikaw ці Pina-ura ta ikaw
  • Мне ўсё адно: «Baga saho» ці «Waray ko labot» ці baga labot ko
  • Адкуль вы? : Taga diin ka? ці Taga nga-in ka? ці Taga ha-in ka?
  • Колькі гэта каштуе? : Tag pira ini?
  • Я не разумею: Diri ako nakakaintindi
  • Я ня ведаю: Diri ako maaram ці Ambot
  • Што: Ano
  • Хто: Hin-o
  • Дзе: Hain
  • Калі (будучыня): San-o
  • Калі (мінулае): Kakan-o
  • Чаму: Kay-ano
  • Як: Gin-aano?
  • Так: Oo
  • Не: Dire ці Diri
  • Там: Adto ці Didto ці Ngad-to
  • Тут: Didi ці Nganhi
  • Перад або сьпераду: Atubang ці Atubanganor «Atbang»
  • Ноч: Gab-i
  • Дзень: Adlaw
  • Нічога: Waray
  • Добра: Maupay
  • Хлопец: Lalaki
  • Дзяўчына: Babayi
  • Хто вы такі?: Hin-o ka?
  • Я сябар: Sangkay ak.
  • Я тут заблукаў: Nawawara ak didi.
  • Мажліва: Kunta ці Bangin

Іншыя тыповыя словы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прыгожы — mahusay
  • Брыдкі — Mapurot/maraksot
  • Стол — Lamesa
  • Лыжка — kutsara
  • Відэлец — tinidor
  • Адчынена — abrihi/abrido
  • Адкрывачка слоікаў — abridor

Тэхнічныя тэрміны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сталь — puthaw
  • Машына — awto / sarakyan
  • Лятак — edro / eroplano
  • Аэрапорт — lupadan

Астранамічныя тэрміны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зямля — kalibutan
  • Месяц — bulan
  • Сонца — adlaw
  • Зорка — bituon

Прыродныя тэрміны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вецер — hangin
  • Агонь — kalayo
  • Зямля — tuna
  • Вада — lawod/tubig
  • Прырода — libong
  • Гара — bukid
  • Мора — dagat
  • Акіян — kalawdan
  • Востраў — puro/isla
  • Архіпэляг — kapuruan
  • Рака — salug
  • Возера — danaw

Часткі дому[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дом — balay
  • Пакой — kwarto/sulod
  • Ложак — sulod-katurugan
  • Кухня — kusina
  • Летняя кухня — abuhan
  • Сталоўка — kaunan
  • Ванна — kubeta/kasilyas/karigu-an

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бацькі (адз. лік) — tigurang/kag-anak
  • Бацька — amay/tatay/papa
  • Маці — iroy/nanay/mama
  • Сын / дачка — anak
  • Брат — bugto nga lalaki
  • Сястра — bugto nga babayi
  • Бабуля — lola
  • Дзядуля — apoy/lolo
  • Стрыечны брат — patod
  • Пляменьнік / пляменьніца — umangkon
  • Усыноўлены — umagad
  • Зводны брат — bayaw
  • Зводная сястра — hipag (female)
  • Айчым/мачыха — ugangan
  • Найстарэйшае дзіцё — suhag
  • Наймалодшае дзіцё — puto

Мода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Джынсы — saruwal
  • Вопратка — bado / duros
  • Пас — paha

Ежа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Хлеб — tinapay
  • Рыс — kan-on
  • Стравы — sura
  • Кава — kape
  • Воцат — suoy

Жывёлы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сабака — ayam/ido
  • Кот — uding'/misay
  • Пацук — yatut
  • Кракадзіл — buaya
  • Птушка — tamsi
  • Зьмяя — halas
  • Водны буйвал — karabaw
  • Краб — masag
  • Амар — tapusok

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Dictionary English Waray-Waray/Tagalog (2005) by Tomas A. Abuyen, National Book Store, 494 pp., ISBN 971-08-6529-3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]