Варонча
| Варонча | |
Касьцёл Сьв. Ганны |
|
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Карэліцкі |
| Сельсавет: | Варанчанскі |
| Тэлефонны код: | +375 1596 |
| Паштовы індэкс: | 231454 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′47″ пн. ш. 26°03′36″ у. д. / 53.41306° пн. ш. 26.06° у. д.Каардынаты: 53°24′47″ пн. ш. 26°03′36″ у. д. / 53.41306° пн. ш. 26.06° у. д. |
|
Варонча на мапе Беларусі
Варонча
|
|
Варонча — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 422 чал. (2000).
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першыя пісьмовыя згадкі пра Варончу як сяло і маёнтак Наваградзкага павету датуюцца XVII ст. У 1666 мясьціна перайшла ў валоданьне ваяводы берасьцейскага Стэфана Курча. У гэты час тут дзейнічалі вадзяны і ветраны млыны.
У 2-й палове XVIII ст. у Варончы зьявіўся комплекс збудаваньняў, у які ўваходзілі два палацы, касьцёл, скарбніца, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Варонча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Цырынскай воласьці Наваградзкага павету. Станам на 1799 тут было 23 дымы. У розны час мясьціна знаходзілася ў валоданьні Несялоўскіх, Кабылінскіх, Мерзаеўскіх, Любанскіх. У 1807 у якасьці намесьніка ўладальніка ў маёнтку знаходзіўся этнограф і фальклярыст Зарыян Даленга-Хадакоўскі. Станам на 1858 у маёнтак уваходзілі двор Варонча, вёскі Літараўшчына, Раманы, Бабонеўка, Плужыны, Равіны, Русацін. Тут спыняліся Адам Міцкевіч, Ян Чачот (6 ліпеня 1796 яго хрысьцілі ў мясцовым касьцёле). У 1898 адзін з палацаў перабудавалі пад бровар. Паводле вынікаў перапісу (1897) у маёнтку было 115 жыхароў, касьцёл Сьвятой Ганны, хлебазапасны магазын, вінакурны завод, вадзяны млын, карчма.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Варонча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Цырынскай гміне Наваградзкага павету і ваяводзтва. Станам на верасень 1921 тут было 15 двароў, 184 жыхары[1].
У 1939 Варонча ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету Валеўскага, з 25 лістапада 1940 Карэліцкага раёну Баранавіцкай вобласьці. У вёсцы адкрылася беларуская сямігодка.
У Другую сусьветную вайну ў 1943 савецкія партызаны спалілі касьцёл, а таксама сядзібу разам з усімі насельнікамі — 3 дарослымі людзьмі і іхнымі малалетнімі дзецьмі (пакінулі жывым толькі сьляпога сына, які ня зьехаў у Польшчу, а жыў у Варончы да 1989). Пра гэта ў 2008 Юры Гаўрулёў на заказ Белсату зьняў дакумэнтальны фільм «Край сьветлых мрояў».
- Даўнія графічныя выявы мястэчка
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Бровар (1898)
- Касьцел Сьв. Ганны (1773) і пахаваньне Булгакаў
- Могілкі каталіцкія
- Парк (XVIII ст.)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Сядзіба Любанскіх
Галерэя [рэдагаваць]
- Краявіды Варончы
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- Пра Варончу ў «Зямлі пад белымі крыламі» пісаў Уладзімер Караткевіч, называючы яе вечным музэем.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: «Ураджай», 2000.
Літаратура [рэдагаваць]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: «Ураджай», 2000. — 645 с. ISBN 985-04-0347-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Варонча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||
|
||||||||