Варонічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Варонічы
лац. Varoničy
Замчышча
Замчышча
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Полацкі
Сельсавет: Вароніцкі
Насельніцтва: 427 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 214
Паштовы індэкс: 211656
СААТА: 2238819011
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°19′43″ пн. ш. 28°38′16″ у. д. / 55.32861° пн. ш. 28.63778° у. д. / 55.32861; 28.63778Каардынаты: 55°19′43″ пн. ш. 28°38′16″ у. д. / 55.32861° пн. ш. 28.63778° у. д. / 55.32861; 28.63778
Варонічы на мапе Беларусі ±
Варонічы
Варонічы
Варонічы
Варонічы
Варонічы
Варонічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Варо́нічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ўшачы. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 427 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захад ад Полацку, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Ветрына; на аўтамабільнай дарозе Ўшачы — Полацак.

Варонеч — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Варонеч (сяло «Вороноч») датуецца 1552 годам. У гэты час тут было 48 дымоў сялянаў-дольнікаў, 2 путныя баярыны і 4 агароднікі. Большая частка сяла знаходзілася ў валоданьні царквы, рэшта належала полацкім мяшчанам, якія з свайго маёнтку выстаўлялі ў войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго ўзброенага коньніка.

У Інфлянцкую вайну (1558—1583), па захопе ў 1563 годзе Полацку маскоўскімі войскамі Івана IV Тырана, Варонеч стаў адным з фарпостаў абароны Літвы. Паселішча ўлучылі ў склад дзяржаўных уладаньняў, а ў 1566 годзе полацкі гараднічы Ф. Жук распачаў тут будаваньне замка. У 1579 годзе, па выгнаньні захопнікаў з Полацкага ваяводзтва, Варонеч вярнулі царкве. Будаваньне замка, значнае павелічэньне колькасьці жыхароў спрыялі пераўтварэньню сяла ў мястэчка. На 1601 год у ім было 37 дымоў, царква Раства Багародзіцы, каля ракі Ўшача, на гары стаяў замак.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Варонеч апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Лепельскага павету Віцебскай губэрні. У XIX стагодзьдзі ў мястэчку існавалі пачатковая школа, лякарня, царква, касьцёл. У пачатку XX стагодзьдзя — 57 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Варонеч занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Варонічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Варонічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1941 год у Варонічах было 170 двароў, на 1970 год — 163, на 1992 год — 243, на 1995 год — 237.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 98 чал. (47 муж. і 51 жан.), зь іх мяшчанаў-юдэяў 15 муж. і 11 жан., сялянаў зямянскіх 30 муж. і 40 жан., аднадворцаў 2 муж.[3]; 1838 год — 134 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 300 чал.; 1970 год — 511 чал.; 1992 год — 543 чал.[5]; 1995 год — 575 чал.[6]; 1999 год — 522 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 427 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Варонічах працуюць сярэдняя школа, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замак (XVI ст.)
  • Капліца (1880; рымска-каталіцкая)
  • Касьцёл (XVIII ст.)
  • Сынагога
  • Сядзіба Лісоўскіх (XVIII ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы (XVI ст.)
  • Царква Сьвятога Юрыя (1863)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 373
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
  4. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 953.
  5. ^ Спірыдонаў М., Фамін М. Варонічы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 223.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 12.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]