Варшаўская бітва (1920)
|
Варшаўская бітва
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Частка польска-савецкай вайны
|
|||||||||
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||
| 113,000-123,000[1] | 104 000 — 140 000[1] | ||||||||
|
Страты
|
|||||||||
| 4500 загінулых 22 000 параненых 10 000 згубленых[1] |
25 000 загінулых невядомая лічба параненых 65 000 — 66 000 захопленых 30 000 — 35 000 канцэнтраваныя ва Ўсходнюю Прусію[1] |
||||||||
|
|||||
Варшаўская бітва (па-расейску: Варшáвское сражéние, па-польску: Bitwa Warszawska; часам завецца Цудам над Віслай (па-польску: Cud nad Wisłą) — вырашальная бітва ў польска-савецкай вайне 1919—1920 гадоў, якая пачалася неўзабаве пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны ў 1918 г. і цягнулася да заключэньня Рыскай мірнай дамовы (1921).
Бітва працягвалася з 12 па 25 жніўня 1920 году па хадзе набліжэньня войскаў Чырвонай Арміі пад камандваньнем Міхаіла Тухачэўскага да польскай сталіцы ў Варшаве і сумежнай Модлінскай цьвердзі. 16 жніўня 1920 году польскія сілы пад камандваньнем Юзэфа Пілсудзкага контратакавалі з поўдня, правакуючы савецкую армію да дысарганізаванага адступленьня на ўсход і ў напрамку да Нёмана. Прыблізныя страты савецкай арміі налічвалі 10 000 забітых, 500 згубленых, 30 000 параненых і 66 000 узятых у палон салдатаў. Польскія страты налівалі 4500 забітых, 10 000 згубленых і 22 000 параненых жаўнераў.
Перад перамогай Польшчы пад Віслай, як бальшавікі, так і большасьць замежных экспэртаў лічылі, што Польшча знаходзіцца на грані паражэньня. Ашаламляльная, нечаканая польская перамога зламала бальшавіцкія сілы. Па словах Леніна, бальшавікі «пацярпелі жудаснае паражэньне»[2]. У наступных месяцах, шэраг польскіх перамогаў, якія пасьледвалі за Варшаўскай бітвай захавалі незалежнасьць Польшчы і прывялі да мірнай дамовы з Савецкім Саюзам 1921 году, забясьпечваючы ўсходнія межы польскай дзяржавы.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в г Szczepański, Janusz. «Kontrowersje Wokół Bitwy Warszawskiej 1920 Roku» (Controversies surrounding the Battle of Warsaw in 1920). Mówią Wieki. Retrieved 2008-05-12. {{ref-pl))
- ^ Sketches from a Secret War by Timothy Snyder, Yale University Press, 2007, p. 11