Васка да Гама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Васка да Гама

Васка да Гама (парт. Vasco da Gama; 14691524) — партугальскі дасьледчык, вядомы як першы эўрапеец, які зьдзейсьніў марское вандраваньне ў Індыю.

[рэдагаваць] Біяграфія

Васка да Гама нарадзіўся ў 1469 годзе ў сям’і алкайда горада Сінэш і магістра ордэна Сант’яга Эштэвана да Гамы(1430—-1497). Маці — Ізабэла Содрэ.

Існуе вэрсія, паводле якой кароль Мануэл I першапачаткова даручыў экспэдыцыю ў Індыю бацьку Васка да Гамы, але ў сувязі зь яго сьмерцю ў ліпені 1497 Васка да Гама прыняў камандаваньне экспэдыцыяй на сябе і адправіўся ў шлях зь Лісабона 8 ліпеня 1497 г, абыйшоў Афрыку з поўдня, абмінуўшы мыс Добрай Надзеі, і дасягнуў паўднёва-заходняга берага Індыі 20 траўня 1498 г.

Вярнуўшыся ў Партугалію ў верасьні 1499 году, Васка да Гама быў сустрэты зь вялікай пашанай, атрымаў буйную грашовую ўзнагароду і тытул «Адмірал Індыйскага Акіяна», а таксама тытул Дон і горад Сінэш і Віла-Нова-дэ-Мілфантэш у вотчыну. У 1519 атрымаў тытул графа Відыгейра.

Пазьней яшчэ двойчы быў у Індыі. Памёр у Качыне (Індыя) 24 сьнежня 1524. Прах быў перавезены ў Партугалію і пахаваны ў невялікай царкве Quinta do Carmo у Алентэжу. У 1880 прах быў перанесены у Лісабон.

[рэдагаваць] Цікавыя факты

Падчас аднаго з плаваньняў Васка да Гама вымяняў у афрыканскіх тубыльцаў быка і вырабы з слановай косткі за некалькі чырвоных шапак.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Васка да Гамасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах