Васілевічы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Васілевічы | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XV ст. | ||||
| Горад з: | 1971 | ||||
| Вобласьць: | Гомельская | ||||
| Раён: | Рэчыцкі | ||||
| Насельніцтва: | 4 400 (2008) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2340 | ||||
| Паштовы індэкс: | 247550 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°16′ пн. ш. 29°48′ у. д. / 52.267° пн. ш. 29.8° у. д.Каардынаты: 52°16′ пн. ш. 29°48′ у. д. / 52.267° пн. ш. 29.8° у. д. | ||||
|
Васілевічы на мапе Беларусі
Васілевічы
|
|||||
Васіле́вічы — горад у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Насельніцтва 4,4 тыс. чал. (2008).
Знаходзяцца за 45 км на захад ад Рэчыцы, за 86 км ад Гомлю. Чыгуначны вузел (лініі на Гомель, Калінкавічы, Хойнікі), аўтамабільная дарога злучае места з магістральлю Гомель — Калінкавічы.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- XV ст.: першыя згадкі, вядомыя як вёска ў Менскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага.
- 1466: паводле Літоўскай мэтрыкі, вёскай валодала абшарніца Іванава.
- 1560: згодна з рэвізіяй Рэчыцкага староства у Васілевічах знаходзіліся 17 дымоў і 7 службаў; праз паселішча праходзіў гасьцінец Рэчыца — Мазыр.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1795: сяло у Рэчыцкім павеце, якім валодаў граф Юдзіцкі; дзейнічала Сьвята-Мікалаеўская царква.
- 1825: у Васілевічах збудавалі новы драўляны будынак царквы.
- 1866: у сяле адкрылася народная вучэльня, дзейнічала царкоўна-прыходзкая школа.
- 1878: на ўскраіне Васілевічаў, дзе залягае найглыбейшы на Палесьсі тарфянік, пачала працаваць мэтэастанцыя для вывучэньня клімату Палесься.
- 1882: згадваюцца ў кнізе «Жывапісная Расея»:
| Вялікая казённая вёска Васілевічы ляжыць на рубяжы непраходных балот, называемых Хмяльніцкімі. Тут тры царквы і касьцёл. Непадалёк ад Васілевічаў знаходзяцца студні, якія называюцца «заўжынамі». Паданьне гаворыць, што яны пабудаваныя па загадзе вялікай князёўны Вольгі. Гэта апошнія населеныя пункты. Далей цягнецца панства туманаў, лясоў, балот.[1] | ||
- 15 лютага 1886: адкрылася чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Гомель, Васілевічы пачалі хутка забудоўвацца.
- 1890: цэнтар воласьці; у Васілевічах працавалі паштова-тэлеграфная кантора, хлебазапасная крама, 5 крамаў, 2 ветравыя і 2 конныя млыны, 2 кузьні, 2 карчмы; дзейнічаў габрэйскі малітоўны дом.
- 1904—1913: у Васілевічах працаваў дрэваапрацоўчы завод з паравой машынай; ягоная прадукцыя прадстаўлялася на Сусьветнай выставе ў Бэльгіі ў 1905 року, дзе атрымала Вялікі Залаты мэдаль.
- пач. 1918: мястэчка занялі нямецкія войскі.
- жнівень 1918: партызаны разьбілі нямецкі гарнізон які месьціўся ў Васілевічах.
- пач. сакавіка — чэрвень 1920: мястэчка занялі польскія войскі.
- 1 студзеня 1919: згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала Васілевічы разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
- 26 красавіка 1919: цэнтар воласьці Гомельскай губэрні.
- 8 сьнежня 1926: вярнуліся ў склад БССР.
- 1925—1927: у Васілевічах працаваў лясны тэхнікум, які да гэтага месьціўся ў Гомлі, а пасьля ў Буда-Кашалёва; у гэты ж пэрыяд працавалі торфазавод, 2 кузьні, сьлясарная майстэрня, паравы млын, цагельня, смалярня, дрэваапрацоўчая майстэрня, сямігадовая школа, хата-чытальня, лякарня.
- 8 сьнежня 1926 — 4 жніўня 1927, 20 лютага 1938 — 16 верасьня 1959: цэнтар раёну, які да 1954 году ўваходзіў у склад Палескай вобласьці, а з 1954 — у склад Гомельскай вобласьці.
- 1927—1938, з 1959: у Рэчыцкім раёне.
- 1934: у Васілевічах пачала працаваць машына-трактарная станцыя.
- 1950: атрымалі афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.
- 1971: атрымалі статус места.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1857 — 956 чал.[2]
- 1968 — 10,9 тыс. чал.[3]
- 1991 — 5,8 тыс. чал.[4]
- 2006 — 4,4 тыс. чал.
- 2008 — 4,4 тыс. чал.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай (піўзавод), дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Могілкі габрэйскія.
- Царква Сьв. Мікалая (1825).
[рэдагаваць] Вядомыя выхадцы
- Юры Захаранка (1952—1999?) — былы міністар унутраных справаў Беларусі і апазыцыйны палітык, зьнік.
- Іван Навуменка (1925—2006) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Васілевічы // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ Wasilewicze (6) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 126
- ^ Василевичи // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Василевичи // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
[рэдагаваць] Літаратура
- Васілевічы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Василевичи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
- Wasilewicze (6) //Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 126
- Васілевічы // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991. — 303 с.: фота. — ISBN 5-341-00240-7.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Рэчыцкі раён | ||
|---|---|---|
| Гарады / Месты |
Васілевічы Ι Рэчыца (абласное значэньне)
|
|
| Мястэчка | ||
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню |
Азершчынскі с/с · Артукоўскі с/с · Бабіцкі с/с · Баршчоўскі с/с · Белабалоцкі с/с · Васілевіцкі г/с · Вышамірскі с/с · Глыбаўскі с/с · Дземяхоўскі с/с · Дуброўскі с/с · Жмураўскі с/с · Засьпенскі с/с · Камсамольскі с/с · Капараўскі с/с · Караваціцкі с/с · Ліскаўскі с/с · Новабарсуцкі с/с · Перасьвятоўскі с/с · Ровенскаслабодзкі с/с · Сьвірыдавіцкі с/с · Холмецкі с/с
|
|