Васіль Анатолевіч Саломін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Саломін, Васілій Анатолевіч (5 студзеня 1953, Перм — 28 сьнежня 1997, Перм) — вядомы расейскі спартовец. Першы ў гісторыі чэмпіён СССР і савецкі чэмпіён сьвету па боксе (Гавана, 1974). Заслужаны майстар спорту СССР.

Таксама за сваю кар’еру Саломін быў чэмпіёнам Эўропы сярод юніёраў 1972 г., бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў, а чэмпіянат СССР выйграваў ажно чатыры разы (1974, 1976, 1977, 1979). Пасьля заканчэньня кар’еры працаваў судзьдзём у Фэдэрацыі прафэсійнага боксу Расеі. Пасьля сьмерці яму ў Пермі паставілі помнік — другі помнік спартоўцу за ўсю гісторыю Расеі.