Васіль Быкаў
| Васіль Уладзімеравіч Быкаў | |||||||
Васіль Быкаў у Румыніі. 1944 |
|||||||
| Асабістыя зьвесткі | |||||||
| Нарадзіўся: | 19 чэрвеня 1924 в. Бычкі, Ушацкі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР |
||||||
| Памёр: | 22 чэрвеня 2003 Бараўляны, Менская вобласьць, Беларусь |
||||||
| Грамадзянства: | СССР Беларусь |
||||||
| Літаратурная дзейнасьць | |||||||
| Род дзейнасьці: | беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч | ||||||
| Гады творчасьці: | з канца 1940-х гг. | ||||||
| Напрамак: | ваенная проза | ||||||
| Жанр: | аповесьць, апавяданьне, публіцыстыка, эсэ | ||||||
| Прэміі: | Дзяржаўная прэмія СССР (1974), Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1978), народны пісьменьнік БССР (1980), Герой Сацыялістычнай Працы (1984), Ленінская прэмія (1986) (за аповесьць «Знак бяды»)
|
||||||
| Творы на сайце Knihi.com | |||||||
| bykau.com | |||||||
Васі́ль Уладзі́меравіч Бы́каў (19 чэрвеня 1924 — 22 чэрвеня 2003) — выбітны беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Народны пісьменьнік БССР (1980).
Большасьць твораў — аповесьці пра Вялікую Айчынную вайну, дзеяньне якіх адбываецца падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавек у найболей драматычныя моманты жыцьця.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Вучыўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай навучальні. Скончыў экстэрнам Кубліцкую сярэднюю школу.
Калі Нямеччына напала на СССР у 1941 годзе, ён знаходзіўся ва Ўкраіне. Спачатку сямнаццацігадовы Быкаў капаў траншэі, пасьля пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Быў двойчы паранены. Пасьля дэмабілізацыі ў 1947 годзе працаваў мастаком у гарадзенскіх мастацкіх майстэрнях, стыльрэдактарам абласной газэты «Гродзенская праўда». У 1956—1972 гадах — літсупрацоўнік, затым літкансультант газэты «Гродзенская праўда», у 1972—1978 гадах — сакратар Гарадзенскага абласнога аддзяленьня СП БССР. У 1974 годзе Васіль Быкаў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР за аповесьці «Абэліск» і «Дажыць да сьвітаньня».
У 1978 годзе пераехаў у Менск. Некалькі разоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР, з 1989 году — народны дэпутат СССР. У 1990 годзе абраны прэзыдэнтам Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Сябра СП СССР з 1959 году. З 1980 году — народны пісьменьнік БССР. У 1993 падпісаў «Ліст 42-х» Барысу Ельцыну.
Па-за межамі Беларусі Быкаў, бадай, найбольш вядомы беларускі аўтар. Яшчэ за савецкім часам яго творы былі перакладзеныя на розныя мовы, прычым большасьць перакладаў на расейскую мову была зробленая самім пісьменьнікам.
Нападкі на Васіля Быкава, якія пачаліся на радзіме ў сярэдзіне 1990-х гадоў, і стан здароўя сталі прычынай выезду за мяжу. На працягу некалькіх гадоў Васіль Быкаў жыў спачатку ў Фінляндыі, затым у Нямеччыне і Чэхіі. У Чэхіі перанёс апэрацыю, і вярнуўся на Бацькаўшчыну толькі за месяц да сьмерці. Памёр пісьменьнік 22 чэрвеня 2003 году. Пахаваны ў Менску.
Веравызнаньне Быкава было ўніяцкім.[1]
[рэдагаваць] Творчасьць
[рэдагаваць] Бібліяграфія
- Апошні баец (1958, наступнае выданьне ў 2007)
- Жураўліны крык (1959-60)
- Здрада (1961)
- Трэцяя ракета (1962)
- Альпійская баляда (1963-64)
- Пастка (1964)
- Мёртвым не баліць (1965)
- Сваякі, аповесьць (1966)
- Праклятая вышыня (1968)
- Круглянскі мост (1969)
- Сотнікаў (1970)
- Абеліск (1971)
- Дажыць да сьвітаньня (1973)
- Воўчая зграя (1974)
- Яго батальён (1975)
- Пайсьці і не вярнуцца (1978)
- Знак бяды (1982)
- Аблава (1986)
- Кар'ер (1986)
- У тумане (1987)
- На крыжах (1992)
- Сьцюжа (1993)
- На Чорных лядах
- Перад канцом
- Бедныя людзі
- Ружовы туман (1995)
- Сьцяна (1997)
- Ваўчыная яма (1998)
- Пахаджане (1999)
- Балота (2001)
- Эквівалент
- Доўгая дарога дадому (2002)
- Калі рукаюцца душы (разам з Рыгорам Барадуліным) (2003)
- Парадоксы жыцьця (2004)
- Бліндаж (няскончаная, апублікаваная па архіве пісьменьніка напрыканцы 2006 году ў часопісе «Дзеяслоў»)
[рэдагаваць] Экранізацыі
- «Трэцяя ракета» (1963)
- «Альпійская балада» (1965)
- «Ваўчыная зграя» (1975)
- «Дажыць да сьвітаньня» (1975)
- «Доўгія вёрсты вайны» (1975)
- «Узыходжаньне» (1976) (паводле аповесьці «Сотнікаў»)
- «Абэліск» (1976)
- «Знак бяды» (1986)
- «Круглянскі мост» (1989)
- «Яго батальён» (1989)
- «Кар’ер» (1990)
- «У тумане» (1992)
- «На чорных лядах» (1995)
[рэдагаваць] Сцэнары да фільмаў[2]
- «Трэцяя ракета» (1963)
- «Альпійская балада» (1965)
- «Западня» (кароткамэтражны) (1966)
- «Дажыць да сьвітаньня» (1975)
- «Доўгія вёрсты вайны» (1975)
- «Узыходжаньне» (1976) (паводле аповесьці «Сотнікаў»)
- «Абэліск» (1976)
- «Ваўчыная яма» (1983)
- «Яго батальён» (1989)
- «На чорных лядах» (1995)
- «Адлюстраваньне» кароткамэтражны (2003)
[рэдагаваць] Ушанаваньне памяці
25 верасьня 2008 году ў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця мэмарыяльнай дошкі народнаму пісьменьніку Беларусі Васілю Быкаву. Дошка разьмешчаная на будынку дзіцячай мастацкай школы № 1 па вуліцы Суворава, 3. У гэтым доме раней разьмяшчалася мастацкая вучэльня, у якой перад Вялікай Айчыннай вайной, у 1939—1940 гадах, на скульптурным аддзяленьні вучыўся будучы літаратар. Мэмарыяльная дошка вырабленая з бронзы і ўяўляе сабой стылізаваную рамку ў выглядзе аркі, усярэдзіне якой зьмешчаны партрэт пісьменьніка і бусел, як сымбаль Беларусі. На дошцы надпіс на беларускай мове: «У гэтым будынку з 1939 па 1940 год вучыўся народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў». Аўтарамі кампазыцыі зьяўляюцца віцебскія скульптары, чальцы «Беларускага зьвязу мастакоў» Валер Магучы і Аляксандар Гвозьдзікаў.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Сергей Шапран (27.06.2003) Государство ушло с похорон Быкова(рас.). «ЧАС». Праверана 16 кастрычніка 2010 г.
- ^ Быков Василь Владимирович(рас.). Кино-Театр.РУ. Праверана 16 кастрычніка 2010 г.
[рэдагаваць] Літаратура
- Быкаў Васіль // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.— 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Быкаў Васіль // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
- Bykaŭ, Vasil // Zaprudnik, Jan. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
- Cяргей Носаў. Зэеў Бен-Ар’е: «Васіля Быкава я ведаў яшчэ да таго, як з'eхаў у Ізраіль» // ARCHE, 12 лістапада 2008
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Фільмы паводле твораў Васіля Быкава | |
|---|---|
|
Трэцяя ракета (1963) • Альпійская балада (1965) • Ваўчыная зграя (1975) • Дажыць да сьвітаньня (1975) • Доўгія вёрсты вайны (1975) • Узыходжаньне (1976) • Абэліск (1976) • Знак бяды (1986) • Круглянскі мост (1989) • Яго батальён (1989) • Кар'ер (1990) • У тумане (1992) • На чорных лядах (1995) •
|
|
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Сяброўства (Расея)
- Асобы па альфабэце
- Васіль Быкаў
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ва Ўшацкім раёне
- Памерлі 22 чэрвеня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Менску
- Беларускія літаратары
- Народныя пісьменьнікі БССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Ляўрэаты Ленінскай прэміі