Васіль Далгалёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Далгалёў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі
4 жніўня 2006 — 8 сьнежня 2011
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Уладзімер Грыгор’еў
Наступнік: Андрэй Кабякоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 траўня 1951 (72 гады)
Рагачоў, Гомельская вобласьць
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)

Васіль Барысавіч Далгалёў (нар. 25 траўня 1951 году ў Рагачове) — беларускі палітык і дыплямат.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1973 годзе скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут, у 1993 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт і ў 1996 годзе — магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. Кандыдат эканамічных навук, магістр зьнешнеэканамічнай дзейнасьці. Аўтар больш 20 навуковых прац і манаграфій.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 10 красавіка 1995 году быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня [1].

З 4 жніўня да 10 кастрычніка 1995 году быў начальнікам Службы кантролю Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь [2][3]. 10 кастрычніка 1995 году быў прызначаны намесьнікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь [3]. 20 кастрычніка таго ж году быў уключаны ў склад калегіюму Савету міністраў [4]. 2 сьнежня 1998 году быў прызначаны першым намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь [5].

З 13 сакавіка 2000 году да 9 сакавіка 2004 году быў старшынём Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэту [6][7].

З 24 кастрычніка 2000 году чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня [8]. 25 сакавіка 2004 году быў прызначаны Падпаўночным прадстаўніком Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь — намесьнікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь [9], у сувязі з чым скончыўся яго мандат дэпутата [10].

4 жніўня 2006 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі [11], адстаўлены быў 8 сьнежня 2011 году[12].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 10 апреля 1995 г. №3698-XII «О досрочном прекращении полномочий депутата Верховного Совета Республики Беларусь Долголева В. Б.»  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 августа 1995 г. №297 «О назначении В. Б. Долголева Начальником Службы контроля Президента Республики Беларусь»  (рас.)
  3. ^ а б Указ Президента Республики Беларусь от 10 октября 1995 г. №412 «О назначении В. Б. Долголева Заместителем Премьер-министра Республики Беларусь»  (рас.)
  4. ^ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 20 октября 1995 г. №585 «О включении в состав Коллегии Кабинета Министров Республики Беларусь В. Б. Долголева и Л. Г. Синицына»  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 2 декабря 1998 г. №579 «О назначении В. Б. Долголева Первым заместителем Премьер-министра Республики Беларусь»  (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 13 марта 2000 г. №131 «О назначении В. Б. Долголева председателем Брестского облисполкома»  (рас.)
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 9 марта 2004 г. №131 «Об освобождении В. Б. Долголева от должности председателя Брестского облисполкома»  (рас.)
  8. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 24 ноября 2000 г. №608 «О назначении В. Б. Долголева членом Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь»  (рас.)
  9. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 25 марта 2004 г. №154 «О назначении В. Б. Долголева Полномочным представителем Президента Республики Беларусь — Заместителем Премьер-министра Республики Беларусь»  (рас.)
  10. ^ Постановление Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 13 апреля 2004 г. №542-СР2/X «О досрочном прекращении полномочий члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Долголева В. Б.»  (рас.)
  11. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 августа 2006 г. №494 «О назначении В. Б. Долголева Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Российской Федерации, Постоянным представителем Республики Беларусь при Евразийском экономическом сообществе по совместительству и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»  (рас.)
  12. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 8 ноября 2011 г. № 505 «Об освобождении от должности В. Б. Долголева»  (рас.)
  13. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 21 ноября 2001 г. №687 «Аб узнагароджанні работнікаў дзяржаўных органаў, органаў унутраных справаў і ваеннаслужачых дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  14. ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2011 г. № 613 «Аб узнагароджанні В. Б. Даўгалёва Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
  15. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 марта 2000 г. №331 «Аб узнагароджанні В. Б. Далгалёва Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]