Васіль Кірыенка
| Васіль Кірыенка | ||
| Агульная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Дата нараджэньня | 28 чэрвеня 1981 (31 год) | |
| Месца нараджэньня | Рэчыца, Беларусь | |
| Краіна | Беларусь | |
| Рост | 1,83 м | |
| Вага | 71 кг | |
| Спартовая інфармацыя | ||
| Клюб | Team Movistar | |
| Спэцыялізацыя | унівэрсал | |
| Прафэсійныя клюбы | ||
| 2006 2006 2007—2008 2009—2010 2011— |
OTC Doors Rietumu Bank Tinkoff Credit Systems Caisse d’Epargne Team Movistar |
|
Васіль Васільевіч Кірыенка (28 чэрвеня 1981, Рэчыца, Беларусь) — беларускі шашовы і трэкавы раварыст, які выступае за клюб «Team Movistar».
Біяграфія [рэдагаваць]
Броназвы прызёр чэмпіяната Эўропы 2003 году ў камандным і індывідуальным перасьледваньні[1]. У прафэсійным пэлятоне стартуе з 2006 году. Трохразовы чэмпіён Беларусі ў гонцы з разьдзельным стартам(fr) (2002, 2005, 2006). У верасьні 2006 году заняў шостае места на чэмпіянаце сьвету па роварных гонках на шашы ў Зальцбургу[2]. У лістападзе фінішаваў першым на дыстанцыі скрэтчу ў першым этапе кубка сьвету ў Сыднэі[3].
Становіцца пераможцам 19 этапу Джыра д’Італія ў 2008 годзе[4], раней фінішаваў другім на 7-м і 14-м этапах[5]. У сакавіку 2008 году здабыў залаты мэдаль у гонцы па ачках на чэмпіянаце сьвету на роварным трэку ў Манчэстэры[6], але ў наступным годзе згубіў гэты тытул на карысьць аўстралійца Кэмэрана Мэера ў польскім Прушкаве[7]. Напрыканцы 2008 году Васіль Кірыенка заявіў пра падпісаньне двухгадовага кантракту з гішпанскай камандай «Caisse D'Epargne»[8].
У 2010 годзе Васіль Кірыенка заняў другое месца на дзясятым этапе «Тур дэ Франс», паказаўшы лепшы рэзультат за ўсю гісторыю ўдзелу беларускіх раварыстаў у гэтым спаборніцтве[9].
3 сакавіка 2010 году фінішаваў 5-м на трэцім этапе роварнай шматдзёнкі «Вуэльта Мурсіі» і паводле вынікаў агульнага заліку заняў 10-е месца[10]. 5 красавіка 2011 году Васіль Кірыенка перамог у другім этапе шматдзёнкі «Тур краіны Баскаў»[11].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Кириенко Василий Васильевич(рас.). Динамо. Праверана 6 красавіка 2011 г.
- ^ Василий Кириенко занял шестое место на чемпионате мира по велогонкам на шоссе. Naviny.by (22 верасьня 2006). Праверана 6 красавіка 2011 г.
- ^ Наталья Цилинская и Василий Кириенко выиграли гонки Кубка мира по велотреку в Сиднее. Naviny.by (18 лістапада 2006). Праверана 6 красавіка 2011 г.
- ^ Беларусі гоншчык Васіль Кірыенка стаў пераможцам 19-га этапа супервелагонкі "Джыра д'Італія".. Белтэлерадыёкампанія (30 траўня 2008). Праверана 6 красавіка 2011 г.
- ^ Белорус Василий Кириенко выиграл 19-й этап велогонки «Джиро д’Италия»(рас.). «Прессбол» (30 траўня 2008). Праверана 6 красавіка 2011 г.
- ^ Три медали и одно сотрясение(рас.). Naviny.by (31 сакавіка 2008). Праверана 6 красавіка 2011 г.
- ^ Василий Кириенко не смог защитить титул чемпиона мира в гонке по очкам(рас.). Naviny.by (26 сакавіка 2009). Праверана 6 красавіка 2011 г.
- ^ Василий Кириенко будет выступать за испанскую команду Caisse D'Epargne(рас.) naviny.by Праверана 6 красавіка 2011 г.
- ^ Василию Кириенко не хватило мгновения для победы на этапе «Тур де Франс»(рас.) Naviny.by Праверана 6 красавіка 2011 г.
- ^ Васіль Кірыенка фінішаваў 5-м на трэцім этапе велашматдзёнкі "Вуэльта Мурсіі". Белтэлерадыёкампанія (3 сакавіка 2010). Праверана 6 красавіка 2011 г.
- ^ Кириенко победил на втором этапе велогонки «Тур страны Басков»(рас.). Naviny.by (5 красавіка 2011). Праверана 6 красавіка 2011 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Васіль Кірыенка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра роварны спорт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |