Васіль Пукіраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Васіль Пукіраў
Аўтапартрэт мастака на карціне «Няроўны шлюб»
Аўтапартрэт мастака на карціне «Няроўны шлюб»
Нарадзіўся: 1832
с. Лужнікі
Памёр: 13 чэрвеня 1890
Масква
Грамадзянства: Сьцяг Расеі Расея
Заняткі: жывапіс
Вучоба: Імпэратарская Акадэмія мастацтваў
Працы: «Няроўны шлюб»

Васіль Уладзімеравіч Пукіраў (па-расейску: Василий Владимирович Пукирев; 1832, с. Лужнікі, зараз Тульская вобласьць — 13 чэрвеня 1890, Масква) — расейскі жывапісец-жанрыст, селянін па паходжаньні. Атрымаў пачатковую адукацыю, паступіў на навучаньне да аднаго няважнага жывапісца ў Магілёўскай губэрні, а зтым, дзякуючы шчасьліваму выпадку, трапіў у Маскоўскую вучэльню жывапісу, разьбярства і дойлідзтва (18471858). Займаючыся тут жывапісам пад галоўным кіраўніцтвам прафэсара Сяргея Заранка, у хуткім часе выказаў бліскучыя посьпехі ў гэтай галіне мастацтва. Абраўшы напачатку спэцыяльнасьцю партрэтны жывапіс, прыслаў у 1853 годзе два ўзоры сваіх работаў у гэтым родзе ў Акадэмію Мастацтваў і атрымаў за іх званьне некляснага мастака. За партрэтныя ж творы яму была прысуджаная ў 1860 годзе ступень акадэміка. У 1863 годзе за карціну «Няроўны шлюб» Акадэмія мастацтваў надала В. Пукіраву званьне прафэсара «па жывапісу народных сцэн»[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ М.А. Шчарбакова Да 165-годдзя Васіля Ўладзіміравіча Пукірэва (1832-1890). Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь. Праверана 18 сьнежня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Васіль Пукіраўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Mosca, San Pietroburgo. — Touring Il Viaggiatore, 2004. — С. 170. — 446 с. — ISBN 9788836529834