Васіль Сакалоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Васіль Сакалоўскі

Васі́ль Дані́лавіч Сакало́ўскі (9 ліпеня 189710 траўня 1968) — савецкі ваеначальнік, маршал Савецкага Саюзу (3 ліпеня 1946). У час Вялікай Айчыннай вайны — начальнік штабу розных франтоў, якімі камандаваў Жукаў, па вайне вядомы як тэарэтык, аўтар працы «Ваенная стратэгія».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 21 ліпеня [ст. ст. 9 ліпеня] 1897 у вёсцы Козьлікі Гарадзенскай губэрні (цяпер на тэрыторыі Польшчы).

На ваеннай службе — з 1918 году. Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА (1921), Вышэйшыя акадэмічныя курсы (1928). Падчас Грамадзянскай вайны ваяваў на Ўсходнім, Паўднёвым і Каўкаскім франтох, камандаваў ротай, узначальваў штаб батальёну, быў памочнікам камандзіра і камандзірам палка, старшым памочнікам начальніка штабу стралковай дывізіі, камандзірам брыгады і начальнікам штабу 32-й стралковай дывізіі.