Васіль Традзьякоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Васіль Традзьякоўскі
Василий Тредиаковский
Trediak2.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 сакавіка 1703
Астрахань, Царства Расейскае
Памёр 17 жніўня
Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Грамадзянства Расейская імпэрыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова расейская

Васіль Традзьякоўскі (па-расейску: Василий Тредиаковский; 22 лютага (5 сакавіка) 1703, Астрахань, Царства Расейскае6 жніўня 1769, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — расейскі навуковец і паэт XVIII стагодзьдзя.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям'і сьвятара Кірылы Традзьякоўскага. Навучаўся ў школе манахаў-капуцынаў і павінен быў прыняць сан, але, паводле нявысьветленых прычынах, ў 1723 годзе ўцёк у Маскву й паступіў у Славяна-грэцка-лацінскую акадэмію. Тут ён напісаў першыя свае драмы «Язон» і «Тытус Вэспасіянаў сын», а таксама «Элегію на сьмерць Пятра Вялікага» й «Песенку».

У 1726 годзе Традзьякоўскі, не закончыўшы курсу ў Акадэміі, адправіўся ў Галяндыю й прабыў два гады ў Гаазе. У Парыжы, куды ён пераехаў апасьля, ён вучыўся ў Сарбоне матэматычным і філязофскім навукам, слухаў курс багаслоўе, прымаў удзел у публічных дыспутах.

Вярнуўшыся ў 1730 годзе ў Расею, Традзьякоўскі выдаў пераклад рамана Поля Тальмана «Язда ў востраў каханьня». Да перакладу прыкладаліся вершы самога Традзьякоўскага, на расейскай, францускай мовах і латыні. Посьпех кнізе забясьпечыў сам зьмест кнігі: адлюстраваньне пачуцьцяў вытанчанай любові, новых у той час для расейскіх чытачоў. У той жа кнізе Традзьякоўскі зьмясціў прадмову, у якой упершыню выказаў думку аб ужываньні ў літаратурных творах расейскай, а не царкоўнаславянскай мовы, як было да таго часу.

У 1732 быў прыняты на службу ў Пецярбурскую акадэмію навук. У 1745 годзе атрымаў чын акадэміка.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]