Васіль Тышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Тышкевіч
лац. Vasil Tyškievič
Васіль Тышкевіч
Васіль Тышкевіч

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1492
Памёр не раней за 10 жніўня 1570 і не пазьней за 11 верасьня 1570[1]
Пахаваны
Род Тышкевічы
Бацькі Тышка Каленіковіч
Жонка Аляксандра з Чартарыйскіх
Анастасія з Сапоцькаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Юры, Каленік, Яўстах
ад 2-га шлюбу: Яўстах Серафін, Аляксандар

Васіль Тышкевіч (1492 — 13 жніўня 1571) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1546—1558), ваявода падляскі (1558—1569) і смаленскі (з 1569).

Быў старостам краснасельскім, чаркаскім, канеўскім (1536), менскім (1544), ваўкавыскім (1546), пінскім (1569), бабруйскім і гайнаўскім. Ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста атрымаў тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве» (5 лістапада 1569 году).

Валодаў маёнткамі Бялавічамі, Ласасінай, Байкевічамі, Ражаной, Зьдзітавам, Хрысай, Споравам у Слонімскім павеце.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Тышкі Каленікавіча. Меў братоў Барыса, Льва, Гаўрылу, Міхала і Івана.

Быў у магнацкай апазыцыі да Жыгімонта Аўгуста датычна складаньня уніі з Каралеўствам Польскім. З прычыны выступленьня супраць уніі яго пазбавілі пасады ваяводы падляскага і прызначылі ваяводам смаленскім.

Браў удзел у бітвах з крымскімі татарамі. Езьдзіў з пасольствамі ў Крымскае ханства і Маскву. З праваслаўя перайшоў у кальвінізм[2].

Першы раз ажаніўся з княгіняй Аляксандрай Чартарыйскай, другі — з Анастасіяй Сапоцькай. У першы шлюбе меў дачку Анастасію і сыноў Юрыя, Каленіка і Яўстаха, у другім шлюбе — дачку Аляксандру і сына Яўстаха Серафіна.

У тэстамэнце выказаў пажаданьне, каб па ягонай сьмерці жонка з дачкою Аляксандраю і зяцем Аляксандрам Хадкевічам цела яго «отвезли и поховали в монастыру их милости панов Ходкевичов у Супрасльском, храма Пречистое Богородицы, на которое мают митрополита его милости, або которого владыку припросити, там погреб телу учинити, так, яко прислушит на закон наш хрестианский»[3].

На ягоным надмагільлі высеклі герб і надпіс па-старабеларуску:

« «Въ лето отъ Нароженя Господа Бога и Спаса нашего Іисуса Христа 1571 мѣсеца Августа 13 дня въ неделю, преставися рабъ Божій панъ Васили Тишковичъ Воевода Смоленскій Староста Менскій и Пинскій, положенъ въ Храмѣ Благовѣщенія Богородицы, въ монастыри Супрасльскомъ»[4]. »

У наш час магільны камень Васіля Тышкевіча захоўваецца ў музэі Віленскага ўнівэрсытэту.

У дзёньніку малодшага сакратара каралеўскай канцылярыі, сьвятара, удзельніка выправы Стэфана Баторыя на Пскоў Яна Пётраўскага, дзе падаюцца этнонімы шэрагу асобаў («русін» з Вугоршчыны, «немец» з роты Фарэнсбэка, «масквіцін» Хвастоў і г. д.), ваявода смаленскі Васіль Тышкевіч азначаецца як ліцьвін[5].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 305. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 682.
  3. ^ Зайка А. Васіль Тышкевіч(недаступная спасылка) // «Івацэвіцкі веснік», 3 жніўня 2010 г.
  4. ^ 24. 1571 г. Августа 13. Надпись на гробнице Василия Тишкевича, в монастыре // Археографический сборник документов, относящихся к Истории Северозападной Руси. — Т. 9. — Вильна: Печатня Губернскаго Правления, 1870. С. 74.
  5. ^ Дневник последнего похода Стефана Батория на Россию (осада Пскова). — СПб., 1867. С. 120.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]