Васілішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Васілішкі
Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля
Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Шчучынскі
Сельсавет: Васілішкаўскі
Насельніцтва: 2678 (1992)
Тэлефонны код: +375 1514
Паштовы індэкс: 231522
Геаграфічныя каардынаты: 53°47′ пн. ш. 24°51′ у. д. / 53.783° пн. ш. 24.85° у. д. / 53.783; 24.85Каардынаты: 53°47′ пн. ш. 24°51′ у. д. / 53.783° пн. ш. 24.85° у. д. / 53.783; 24.85
Васілішкі на мапе Беларусі
Васілішкі
Васілішкі
Васілішкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Васілі́шкі[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Шкардзянка пры ўтоку яе ў Лебяду. Цэнтар сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 1560 чал. (2001). Знаходзяцца за 22 км на паўночны ўсход ад Шчучына.

Васілішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пісьмовых крыніцах Васілішкі ўпершыню згадваюцца ў 1-й пал. XV ст. Пад 1486 паселішча значыцца як мястэчка, што ў кан. XV — пач. XVI стст. было сталіцай павету. Цягам 14991766 існавала Васілішкаўскае староства, першымі ўладальнікамі якога былі: Ян Сьцяцковіч (1499), Ян Радзівіл (15001501), Васіль Львовіч Глінскі (15011504), Станіслаў Кішка (15051506; відаць ад гэтага прозьвішча і паходзіць мянушка жыхароў Васілішак — «кішкары»), Ян Шчытовіч (15071515), Якуб Кунцэвіч (15181523), Ян Радзівіл (15231541). У 1659 у Васілішках адбыўся соймік Лідзкага павету. У 2-й пал. XVIII ст. староства знаходзілася ў валоданьні Міхала Казімера Агінскага.

Першы драўляны касьцёл Сьвятога Апостала Пятра збудавалі ў Васілішках на загад вялікага князя Казімера ў 1489 годзе (8086 вернікаў). У Трынаццацігадовую вайну ў 1655 маскоўскія захопнікі зруйнавалі бажніцу. У 1658 Марцін Дамінік Лімонт, судзьдзя лідзкага земства і будучы кашталян віцебскі, заснаваў драўляны кляштар дамініканаў, а Кацярына Францкевіч з роду Абрахамовічаў у 1662 годзе ахвяравала на яго ўладкаваньне 10 000 злотых. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (17001721) у лютым 1706 у кляштары на некаторы час спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі (тым часам кароль швэдзкі Карл XII знаходзіўся ў мястэчку Жалудок). Цягам 17691832 сіламі манахаў будаваўся мураваны кляштарны корпус (у 1773 было 11 манахаў). У 1769 пачалося будаваньне мураванага касьцёла, кансэкраванага біскупам Валазіцкім у 1790.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Васілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Лідзкага павету. Станам на 1829 у мястэчку было 144 будынкі (75 хрысьціянскіх і 69 юдэйскіх). Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1832 расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў. На 1863 — 88 жылых дамоў; на 1866 — 244 будынкі, царква, касьцёл, сынагога, акруговая сядзіба паліцыі, паштовая станцыя і народная школа (86 вучняў у 1885); на 1895 — 130 двароў. З пачаткам Першай сусьветнай вайны ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Васілішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Станам на 1921 у мястэчку было каля 275 двароў, гмінная ўправа, касьцёл, пошта, кожны аўторак праводзіліся кірмашы.

У 1939 Васілішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабіліся цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці. У 1940 існавалі электрастанцыя (магутнасьць 17 кВт), завод вырабу фанэры, 2 паравыя млыны, амбуляторыя, вэтэрынарны пункт, клюб, лякарня (на 25 ложкаў), аптэка, пошта і тэлеграф. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 Васілішкі знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. 3 жніўня 1954 статус паселішча панізілі да вёскі. 20 студзеня 1960 Васілішкаўскі раён скасавалі, вёска ўвайшла ў склад Радунскага, з 25 сьнежня 1962 — Шчучынскага раёну. Станам на 1970 тут было 300 двароў, на 1 студзеня 2001 — 548.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл па перабудове на царкву (МП)

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Васілішках працуюць школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля (1769)
  • Могілкі: габрэйскія, каталіцкія, татарскія (Мізар)
  • Сынагога (пач. ХХ ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  3. ^ Wasiliszki // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 128.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  5. ^ Валерый Шаблюк. Васілішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 230.
  6. ^ Валерый Шаблюк. Васілішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 229.
  7. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Васілішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў