Вацлаў Мікалай Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вацлаў Мікалай Радзівіл
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1879
Памёр: 30 лістапада 1914
Усходняя Прусія
Род: Радзівілы
Бацькі: Вільгэльм Адам Радзівіл
Кацярына Радзівіл
Жонка: Марыя Магдалена Радзівіл

Вацлаў Мікалай Радзівіл (187930 лістапада 1914) — шляхціч і вайсковец, капітан рэзэрва 52 драгунскага палку царскай арміі. Муж Марыі Магдалены Радзівіл.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Пачатковую адукацыю атрымаў у езуітаў, пасьля працягваў навуку ў Парыскім корпусе ў Санкт-Пецярбургу. У 18-гадовым узросьце пайшоў добраахвотнікам у войска Вялікабрытаніі, каб удзельнічаць у Другой англа-бурскай вайне (18991902). У часе расейска-японскай вайны апынуўся ў расейскім войску.

30 красавіка 1906 году ў Лёндане ажаніўся з Марыяй Магдаленай Завішай у Баварскай каралеўскай капліцы[1]. Марыя Магдалена была на дзевятнаццаць гадоў старэйшая за яго[2]. Такая ўзроставая розьніца ў шлюбе была непрыхільна сустрэта ў польскіх вышэйшых колах, што пазьней паўплывала на канчатковы разрыў Мікалая з польскаю грамадзкасьцю[2]. Пра Мікалая Радзівіла ўспамінае знаёмы журналіст М. Паўлікоўскі:

Был чрезвычайно красив: никогда ни ранее ни после не встречал …мужчины с такой доскональной мужской красотой: широкие плечи, узкие бедра, продолговатое лицо с ореховыми глазами, будто из миндаля, и ореховая, слегка волнистая бородка. Добавить ему жабо—и будто только что сошел с портрета шестнадцатого века[1].

Пабраўшыся шлюбам, разам з жонкаю жыў ў Кухцічах або ў Менску. Тут Мікалай Радзівіл зацікавіўся зьбіраньнем беларускага фальклёру. Зь ягонай прапановы будавалася чыгуначная лінія ад маёнткаў Магдалены Радзівіл да станцыі Вярэйцы Лібава-Роменскай чыгункі, што ішла праз усю Беларусь і злучала яе з Балтыйскім морам з аднаго боку і з Украінай з другога. Такая ініцыятыва станоўча адбілася на эканоміцы рэгіёну[3].

У 19121913 гг. на Балканах, дзе ў шэрагах баўгарскага войска змагаецца перш супраць туркаў, пасьля супраць сэрбаў і грэкаў. У пачатку Першай сусьветнай ванйы ў жніўні 1914 году ваяваў ў Нямеччыне. Праз Францыю і Італію дабраўся дамоў і адразу далучыўся да расейскай арміі. Загінуў ва Ўсходняй Прусіі 17 лістапада (30 лістапада) 1914 году.

[рэдагаваць] Пахаваньне

Цела князя было перавезена ў Кухчічы празь Менск, дзе на яго труне быў пакладзены вянок з надпісам: «Князю Мікалаю, сыну зямлі беларускай, беларусы». А на другой стужцы: «Лёгка зямелька табе, княжэ, ў роднай забытай старонцэ»[4]. Пра гэта напіша газэта «Biełarus»:

Князь М. Радзівіл, забіты на вайне, перавезены ў радавы магільнік у Нясьвіжы[а 1]. Нябошчык быў мужам вядомай у Меншчыне грамадзянскай працаўнічкі Я. А. Княгіні Магдалены Радзівіловай, каторая лічыць сябе беларускай, за што вельмі ня любяць яе польскія нарадовыя дэмакраты, каторым здаецца, што нават той беларус-каталік, каторы па-польску ніводнага слова сказаць ня ўмее, ёсьць тыкі не беларус, а паляк, а ў галаве іх ня можа памясьціцца, каб шляхціц, пан, а то яшчэ і князь ды мог быць беларусам. А тымчасам ведама нам, што і нябошчык бацька княгіні Магдалены быў усёй душой беларус і ня мала папрацаваў для беларускай справы, толькі ён быў адзін у полі, ды не такія былі варункі[4].

Пахаваньне адбылося 26 лістапада[5] (9 сьнежня) 1914 году ў Кухцічах. Службу адпраўляў беларускі каталіцкі сьвятар а. Аляксандар Астрамовіч. У надмагільнай прамове па-беларуску ён між іншым сказаў:

Князь любіў і простую беларускую мову і прычыніўся да яе пад’ёму і да адраджэньня беларускага народу… Сьмерць князя — гэта вялікая страта для ўдавы княгіні. Гэта страта для ўсіх людзей дваровых і ўсяго беларускага народу. У асобе нябошчыка князя беларусы трацяць шчырага абаронцу справы іх адраджэньня, трацяць яго ў тым часе, калі займаецца зара новага лепшага жыцьця, калі заглядае сонца і ў наша ваконца[6].

На труну князя беларуская пісьменьніца Алаіза Пашкевіч усклала вянок з хвойных ветак і беларускі пояс[7].

[рэдагаваць] Заўвагі

  1. ^ Як адзначае Аляксандар Надсан, тут дапушчана відавочная памылка: Мікалая Радзівіла пахавалі не ў Нясьвіжы, а ў Кухцічах

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Забытые меценаты. Мария Магдалина Радзивилл.(рас.) Radziwill.by Праверана 30 траўня 2012 г.
  2. ^ a b Аляксандар Надсан Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі. — 2-е выд.. — Менск: 2009. — С. 7—8. — 112 с.
  3. ^ Хурсік В. Белы лебедзь у промнях славы. Магдаліна Радзівіл, Менск, Пейто, 2001, с. 112
  4. ^ a b Biełarus, No. 49, Vilnia, 4.12.1914. s. 6.
  5. ^ Аляксандар Надсан Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі. — 2-е выд.. — Менск: 2009. — С. 10. — 112 с.
  6. ^ Biełarus, No. 52, Vilnia, 24.12.1914. s. 1.
  7. ^ Уласаў А. «Дні Жыцця», падрыхтоўка тэксту С. Александровіча, Шляхам гадоў, Менск, Мастацкая літаратура, 1990, с. 175
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты