Вацлаў Шэмет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вацлаў Шэмет

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 13 красавіка 1599
Род Шэметы
Бацькі Мальхер Шэмет
Альжбета з Глябовічаў
Жонка Альжбета з Хадкевічаў
Дзеці Крыштап Вацлаў, Юры, Ганна, Альжбета

Вацлаў Шэмет (? — 13 красавіка 1599) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян полацкі (15881597) і смаленскі1597).

Трымаў Расейскую і Скірстымонкую дзяржавы (1575).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Шэметаў гербу «Лебедзь», сын Мальхера, кашталяна жамойцкага, і Альжбеты з Глябовічаў.

Вызнаваў кальвінізм. У 1582 атрымаў урад падкаморага жамойцкага[1].

Ажаніўся з Альжбетай, дачкой кашталяна троцкага Юрыя Хадкевіча. У шлюбе меў сыноў Крыштапа Вацлава і Юрыя, а таксама дачок Ганну (жонка Крыштапа Кіршэнштэйна), Альжбету (жонка Пятра Паца) і невядомую (жонка Аляксандра Агінскага).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Шэметы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 766.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]