Вашынгтон Шырлі
| Вашынгтон Шырлі | |
| Washington Shirley | |
Карціна «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы» Джозэфа Райта, Вашынгтон — крайняя фігура зьлева |
|
| Род дзейнасьці | ваенна-марскі афіцэр, масон, пэр, астраном-аматар |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 26 траўня 1722 |
| Падданства | |
| Дата сьмерці | 1 кастрычніка 1778 |
Вашынгтон Шырлі, пяты граф Фэрэрс (па-ангельску: Washington Shirley, 5th Earl Ferrers; 26 траўня 1722 — 1 кастрычніка 1778) — брытанскі ваенна-марскі афіцэр, масон, пэр і астраном-аматар.
Шырлі быў другім сынам Лорэнса Шырлі (Laurence Shirley, які ў сваю чаргу быў чацьвёртым сынам Рычарда Шырлі, першага графа Фэрерс) і яго жонкі Ганны. Каля 1738 году ён далучыўся да ваенна-марскога флёту Ангельшчыны і пад канец 1741 году даслужыўся да званьня другога лейтэнанта, пад канец 1746 году — да званьня першага лейтэнанта, і далей, да віцэ-адмірала ў 1775 годзе.
Праз два тыдні пасьля казьні яго брата, у 1760 годзе, Шырлі заняў яго месца ў Палацы лордаў і стаў новым графам Фэрэрс. Георг III дараваў яму маёнтак, раней адабраны ў брата.
Вашынгтон захапляўся астраноміяй, у яго быў уласны плянэтарый[1]. У 1761 годзе ён быў абраны ў Каралеўскае таварыства за сваю працу аб назіраньнях за праходжаньнем Вэнэры. Джозэф Райт адлюстраваў яго на карціне «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы» (самая левая фігура)[1].
Праз тое, што ў Вашынгтона і яго жонкі Ганны не было дзяцей, у 1778 годзе пасьля ягонай сьмерці тытул перайшоў да яго малодшага брата[2].
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ а б A Philosopher Lecturing on the Orrery (1764—1766), Revolutionary Players, выява з Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі, Дерби, accessed March 2011
- ^ Richard Davenport-Hines, Shirley, Washington, fifth Earl Ferrers (1720—1760), Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004, accessed 13 November 2007
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||