Ваявода

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ваявода. Акварэль К. Русецкага

Ваяво́да — службовая асоба, кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў ваяводзтвах.

У Вялікім Княстве Літоўскім прызначаўся вялікім князем і панамі-радай пажыцьцёва з заможнай шляхты, ураджэнцаў гаспадарства.

Узначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя і вайсковыя органы і ў значнай ступені выконваў судовыя функцыі. Мусіў праводзіць у жыцьцё распараджэньні і пастановы цэнтральных органаў улады і адначасна клапаціцца пра інтарэсы насельніцтва.

У сваёй дзейнасьці абапіраўся на намесьнікаў і памагатых, найбліжэйшымі зь якіх быў кашталян, што камандваў войскамі галоўнага замка ваяводы, а пры яго адсутнасьці — усімі ўзброенымі сіламі. Разам з ваяводам кашталян прадстаўляў інтарэсы ваяводзтва на вальным сойме. Намесьнік, або падваявода, выконваў адміністрацыйныя і судовыя абавязкі[1].

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 199.

[рэдагаваць] Літаратура

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах