Ваўкавыскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ваўкавыскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Ваўкавыск
Дата ўтварэньня 2 сьнежня 1961
Насельніцтва
  • 1579 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ваўкавы́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — горад Ваўкавыск (не ўваходзіць у склад сельсавету).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 сьнежня 1961 году створаны ў складзе Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР[1] шляхам аб’яднаньня скасаваных Біскупцоўскага і Лесьнякоўскага сельсаветаў, а таксама часткі скасаванага Дзятлавіцкага сельсавету (вёскі Альхова, Андрушы, Боблава, Дзятлавічы, Дуляўцы, Зарачаны, Крываносаўцы, Місьлюкі, Пасынкі)[2]. 27 траўня 1965 году ўсе населеныя пункты былога Дзятлавіцкага сельсавету перададзеная ў склад Роскага пасялковага савету. 19 сьнежня 1974 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Маісеевіцкага сельсавету. 23 чэрвеня 1980 году ў склад сельсавету з Ізабелінскага сельсавету перададзеныя вёскі Азярыска, Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані[3].

18 кастрычніка 2013 году пасёлак Юбілейны, вёскі Грыцкі, Калядзічы, Кукуці, Кутнікі, Маісеевічы, Няверавічы перададзеныя ў склад Краснасельскага сельсавету[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2705 чалавек[5], зь іх 47,2 % — беларусы, 46,3 % — палякі, 4,5 % — расейцы[6].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1974 году — 15[7]
  • 1 студзеня 1981 году — 22[8]
  • 1 студзеня 1986 году — 28[9]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ваўкавыскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  4. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 110
  8. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1981 года. — 6-е издание. — Мн.: Беларусь, 1981. — 245 с. С. 110
  9. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 107

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 128
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 97