Ведран Чарлука
| Ведран Чарлука | ||
![]() |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 лютага 1986 (27 гадоў) Модран, СФРЮ |
|
| Рост | 192 см | |
| Вага | 84 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лякаматыў | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2007 2004—2005 2007—2008 2008— 2012 2012— |
Дынама Загрэб → Інтэр Запрэшыч (арэнда) Манчэстэр Сіці Тотэнгэм Готспур → Баер (арэнда) Лякаматыў |
61 (7) 27 (4) 44 (1) 80 (1) 7 (0) 0 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2006— | Харватыя | 57 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Ведран Чарлука (па-харвацку: Vedran Ćorluka; 5 лютага 1986, Модран, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца расейскага клюба «Лякаматыў» і нацыянальнай зборнай Харватыі.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Раньнія гады [рэдагаваць]
Ведран Чарлука ў васьмігадовым узросьце ўступіў у шэрагі школы загрэбскае «Дынама», дзе ў 2003 годзе атрымаў статус прафэсійнага футбаліста й увайшоў у склад асноўнай каманды. У 2004 годзе «Дынама» аддало Чарлуку на павышэньне вопыту ў арэнду сьціпламу «Інтэру» з Запрэшыча, там жа быў і ягоны партнэр па зборнай Лука Модрыч. За «Інтэр» ён правёў 27 матчаў і нават забіў 4 мячы, у тым сэзоне «Інтэр» заваяваў срэбра ў чэмпіянаце Харватыі. Пасьля такога пачатку кар’еры, ён без адмысловай працы замацаваўся ў складзе «Дынама», і ў першым жа сэзоне узяў першае месца ў чэмпіянаце, адыграўшы 31 матч і забіўшы тры мячы. Не замарудзіў сябе чакаць і выклік у асноўную зборную краіны, дзе ён дэбютаваў летам 2006 года. У наступным сэзоне 21-гадовы Ведран разам з клюбам стаў чэмпіёнам Харватыі, уладальнікам кубка й супэркубка краіны, адыграўшы 30 матчаў і забіўшы 4 мячы. Пасьля такіх падзеяў да Чарлукі пачалі прыглядацца замежныя клюбы.
«Манчэстэр Сіці» [рэдагаваць]
У 2007 годзе, за 11,5 млн фунтаў стэрлінгаў Ведран быў падпісаны ангельскім клюбам «Манчэстэр Сіці». У «Сіці» ён заваяваў адразу ж месца ў аснове, у сэзоне 2007—2008 гадоў ён зьяўляўся ў 38 матчах. У пачатку наступнага сэзону, Ведран адыграўшы за гараджанаў 6 матчаў.
«Тотэнгэм Готспур» [рэдагаваць]
У 2008 годзе Чарлука быў набыты «Тотэнгэмам Готспурам» за 12,5 млн фунтаў, дзе зноў узьяднаўся з Модрычам. У першым сэзоне за шпораў ён адгуляў 36 матчаў, і стаў фіналістам Кубка Футбольнай лігі.
«Баер» [рэдагаваць]
31 студзеня 2012 году Чарлука быў аддадзены ў паўгадавую арэнду ў левэркузэнскі «Баер 04»[1].
«Лякаматыў» [рэдагаваць]
27 чэрвеня 2012 года Ведран падпісаў кантракт з маскоўскім «Лякаматывам» на 3 гады. Сума адчэпных першапачаткова складала 7 млн эўра, але пасьля перамоваў, трансфэрны кошт Чарлукі атрымалася збіць да 5,5 млн эўра.
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
Ведран дэбютаваў у зборнай Харватыі 16 жніўня 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі ў італьянскім горадзе Ліворна. Футбаліст выйшаў на замену ў перапынку матчу замест Антэ Серыча й дапамог харватам атрымаць перамогу зь лікам 2:0.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Харватыі (2): 2006, 2007
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2007
- Уладальнік Супэркубка Харватыі: 2007
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Чорлука арендован "Байером". sport-express.ru
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ведран Чарлука — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на афіцыйным сайце «Барсэлёны»
- Прафайл на сайце weltfussball.de
- Прафайл на сайце transfermarkt.co.uk
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Плецікоша (бр) · 2 Шыміч · 3 Шымуніч · 4 Р. Ковач · 5 Чарлука · 6 Веіч · 7 Ракіціч · 8 Вукоевіч · 9 Калініч · 10 Н. Ковач · 11 Срна · 12 Галінавіч (бр) · 13 Покрывач · 14 Модрыч · 15 Кнежавіч · 16 Лека · 17 Класьніч · 18 Оліч · 19 Н. Краньчар · 20 Будан · 21 Петрыч · 22 Праньіч · 23 Рунье (бр) · Трэнэр Біліч |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Плецікоша (бр) · 2 Стрыніч · 3 Шымуніч · 4 Булят · 5 Чарлука · 6 Праньіч · 7 Ракіціч · 8 Вукоевіч · 9 Елавіч · 10 Модрыч · 11 Срна · 12 Келава (бр) · 13 Шыльдэнфэльд · 14 Бадэль · 15 Вэрсалька · 16 Дуймавіч · 17 Манджукіч · 18 Калініч · 19 Краньчар · 20 Перышыч · 21 Віда · 22 Сыльва · 23 Субашыч (бр) · Трэнэр Біліч |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
