Вежа Брэмэні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вежа Брэмэні. Выгляд з вуліцы Вэнэ)

Вежа Брэмэні (па-эстонску: Bremeni torn — «брэмэнская вежа») — абарончае збудаваньне Талінскага гарадзкога муру, якое належыць да ліку чатырохпавярховых падковападобныя вежаў. Празь Вежу Брэмэні праходзіць Брэмэні кяйк, які злучае вуліцу Уўс з вуліцай Вэнэ.

Зьнешні мур таўшчынёю больш за 2 мэтры, нутраны мур таўшчынёю 1 мэтар. У вежы падвойныя замкі, так як у пачатку XX стагодзьдзя вежа выкарыстоўвалася як парахавое сховішча.

На другі паверсе, дзе была турма, можна трапіць з гарадзкога мура па лесьвіцы. Там неасьветлены, з маленькімі паветранымі вокнамі пакой з ўмураванымі ў сьцены жалезнымі кольцамі.

На трэціх і чацьвёртых паверхах памяшканьні з амбразурамі і камінамі.