Везувій
| Везувій | |
Нэапаль і Везувій |
|
| Вышыня | 1281 м |
|---|---|
| Краіна | Італія |
| Геаграфічныя каардынаты | 40°49′ пн. ш. 14°26′ у. д. / 40.817° пн. ш. 14.433° у. д.Каардынаты: 40°49′ пн. ш. 14°26′ у. д. / 40.817° пн. ш. 14.433° у. д. |
| Месцазнаходжаньне | Стратавулькан |
| Апошняе вывяржэньне | 1944 |
|
Везувій на мапе Італіі
Везувій
|
|
Везувій (па-італьянску: Vesuvio, па-лацінску: Vesuvius) — дзейны вулькан на поўдні Італіі ў рэгіёне Кампанія непадалёку ад Нэапалю. Вышыня — 1281 мэтар (1944). Адзін з трох дзейных вульканаў Італіі, адзіны дзейны вулькан на Эўрапейскім кантынэнце. Вядомы тым, што зьнішчыў рымскі горад Пампеі ў 79 годзе. Лічыцца аднім з самых небясьпечных вульканаў сьвету.
У кратэры і на сьвежых лявавых патоках час ад часу вырываюцца вадзяныя пары і газы тэмпэратурай да 400 °C. Лява і туфы ў працэсе вывятрэньня стварылі пладародны грунт схілаў Везувія. На ніжняй частцы схілаў знаходзяцца фруктовыя сады і вінаграднікі, прыблізна да вышыні 800 мэтраў — сасновы гай.
Першае дакумэнтальна зафіксаванае вывяржэньне вулькана адбылося 24 жніўня ў 79 годзе н. э.
Авелінскае вывяржэньне каля 1740 году да н. э. [рэдагаваць]
Шэраг новых археалягічных знаходак на сёньняшні дзень несумненна сьцьвярджае факт існаваньня Авелінскага вывяржэньня Везувія. Яно адбылося прыкладна ў 1740 годзе да н. э. (± 150 гадоў), дзесьці паміж 1890 і 1590 гадамі да н. э., і праходзіла ў паўночна-заходнім напрамку празь сёньняшнія мястэчкі Авеліна (Avellino), Нола (Nola) і вёску Сан Паола Бел Сіта (San Paolo Bel Sito). Навакольле Авеліна ў адлегласьці 35 кілямэтраў ад вулькана было пакрыта 50-сантымэтравам слоем попелу. У непасрэднай блізасьці вулькана таўшчыня попелавага слою дасягала нават некалькі мэтраў. У час закладкі фундамэнта новага аўтабана непадалёку ад Авеліна ў 1972 годзе былі знойдзеныя прадметы керамікі бронзавага пэрыяду пад узьнікшымі ў выніку вывяржэньня вулькана старымі слаямі попелу.
Іншыя зьвесткі [рэдагаваць]
На вулькане Везувій Спартак нагалаву разьбіў войска аднаго зь легатаў прэтора Варынія, зьнішчыў войскі двух іншых легатаў, а пасьля гэтага і войска самаго прэтора ў час Трэцяй вайны рабоў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Везувій — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў