Вейкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вейкі чалавека

Вейкі (па-лацінску: Cilia) — валасы, якія аблямоўваюць зьверху і зьнізу разрэз вока ў сысуноў. «Працягласьць жыцьця» вейкі чалавека складае ў сярэднім 90 дзён. На верхнім павеку знаходзяцца ад 150 да 250 веек, на ніжнім — ад 50 да 150. Верхнія вейкі крыху даўжэйшыя за ніжнія, прыкладна 10 мм, у той час як ніжнія даўжынёй каля 7 мм. Функцыяй веек зьяўляецца абарона вачэй ад часьцінак бруду, а таксама ад дробных вусякоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вейкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў