Вераніка Чаркасава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Вераніка Чаркасава
Род дзейнасьці журналістыка
Дата нараджэньня 12 студзеня 1959
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 20 кастрычніка 2004
Месца сьмерці Менск, Беларусь

Вераніка Анатольеўна Чаркасава (12 студзеня 195920 кастрычніка 2004, Менск) — беларуская журналістка.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

[рэдагаваць] Дзяцінства

Ніка, так яе называлі бацькі, з маленства расла ў творчай атмасфэры. Яе маці, Дзіяна Чаркасава, працавала ў газэце «Голас Радзімы», бацька, Анатоль Чаркасаў, таксама быў журналістам і пісьменьнікам, займаўся перакладамі. У апошніх клясах яна ўжо друкавалася ў «Голасе Радзімы» са сваімі першымі нататкамі.

[рэдагаваць] Кар’ера

Яна працавала ў незалежнай беларускай прэсе, праводзіла журналісцкія дасьледаваньні, пісала на сацыяльныя тэмы (пра праблемы «простага чалавека», сэкты, цыганскую меншасьць і пад.), таксама напісала некалькі артыкулаў на тэму незаконнага гандлю зброяй паміж Беларусьсю й Іракам.

Пасьля сканчэньня журфаку БДУ (накірунак «Радыё і тэлебачаньне»), пачала працаваць у моладзевай рэдакцыі БТ. Займалася дакумэнталістыкай. Самыя знакамітыя дакумэнтальныя фільмы — пра Максіма Багдановіча, пра Сяргея Мяржынскага, а таксама пра бацьку, Анатоля Чаркасава. Пэўны час яна разам з будучым мужам Дзьмітрыем Філімонавым працавала над праграмай «Крок».

На пачатку 1990-х Чаркасава разьвіталася з БТ і прыйшла ў «Голас Радзімы». Потым працавала ў незалежных выданьнях: «Имя», «БДГ», «Наша Свабода» потым у «Белорусской газете» (19952003), апошні год працавала ў незалежнай газэце «Салідарнасьць».

[рэдагаваць] Забойства

20 кастрычніка 2004 году была забітая ва ўласнай кватэры ў Менску. Забойца нанёс каля 20 нажавых удараў. Вераніка Чаркасава пахаваная на Каладзішчанскіх могілках.

[рэдагаваць] Сьледзтва

Праваахоўныя органы лічаць, што да забойства можа быць датычны сын В. Чаркасавай Антон Філімонаў. У цяперашні час яго месцазнаходжаньне невядома. У красавіку 2006 году малады чалавек быў асуджаны па арт. 221 УК (выраб, захоўваньне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер) на два з паловай году пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня. 16 траўня 2007 году ў стаўленьні А. Філімонава была ўзбуджаная справа па ч. 1 арт. 147 УК (наўмыснае прычыненьне цяжкага целавага пашкоджаньня). Аднак ён да таго часу ўжо зьнік.

8 лютага 2007 году ў сувязі зь неўсталяваньнем асоб, якія падлягаюць прыцягненьню ў якасьці абвінавачваных, расьсьледаваньне крымінальнай справы аб забойстве Веранікі Чаркасавай было прыпынена, аднак апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяваньне акалічнасьцяў злачынства і вышук датычных да яго асоб, працягваюцца.

11 чэрвеня 2007 году было вынесенае пастанова аб прыцягненьні А. Філімонава ў якасьці абвінавачванага. Пракуратура Першамайскага раёну Менску санкыянавала зьняволеньне А. Філімонава пад варту. Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы ў стаўленьні яго было прыпынена 16 ліпеня 2007 году ў сувязі з тым, што абвінавачваны схаваўся ад органаў крымінальнага перасьледу.

[рэдагаваць] Цікавыя факты

За ўсё жыцьцё яна займала ўсяго адну кіраўнічую пасаду — намесьніцы галоўнага рэдактара ў «БГ».

[рэдагаваць] Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі
Анатоль Майсеня | Віктар Ганчар | Зьміцер Завадзкі | Юры Захаранка | Генадзь Карпенка | Анатоль Красоўскі | Вераніка Чаркасава | Васіль Гроднікаў
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах