Вераценьніца ломкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вераценніца ломкая
Anguidae.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Паўзуны
Атрад Лускаватыя
Падатрад Яшчаркі
Сямейства Вераценьніцавыя
Від Вераценьніца ломкая
Бінамінальная намэнклятура
Anguis fragilis

Вераценьніца ломкая (Anguis fragilis), мясцовыя назвы: мядзянка, сьлімень — паўзун сямейства вераценьніцавых.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня цела 12-22 см, разам з хвастом 23-43 см, маса 15-35 г. Цела верацёнападобнае, доўгае, нагадвае цела зьмяі. Зьнешнія прыкметы, якія адрозьніваюць вераценьніцу ад зьмей, - гэта наяўнасьць рухомых павекаў; лускі брушнога і сьпіннога бакоў амаль аднолькавыя. Луска тулава выключна гладкая. Маладыя вераценьніцы афарбаваны ў серабрыста-белы і бледна-крэмавы (з залатым адлівам) колер. Уздоўж хрыбта праходзяць адна або дзьве тонкія палоскі, якія пачынаюцца на патыліцы трохвугольнай плямай. Бакі і бруха ярка-бурага або чорнага колеру, рэзка кантрастуюць з афарбоўкай сьпіны. У працэсе росту афарбоўка мяняецца: сьпіна цямнее, а бакі і брушка, наадварот, сьвятлеюць. З узростам вераценьніцы зьверху набываюць ярка-карычневую або цёмна-шэрую афарбоўку з характэрным медным або бронзавым адценьнем, чым і тлумачыцца іншая назва віду - мядзянка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / Белорус. Сов. Энцикл.; И.П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]