Вера Кляйнміхель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вера Кляйнміхель
Вера Владимировна Клейнмихель
Вера Кляйнміхель. Фота пачатку ХХ стагодзьдзя
Вера Кляйнміхель. Фота пачатку ХХ стагодзьдзя

Герб Кляйнміхеляў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 12 жніўня 1877
Санкт-Пецярбург
Памерла 3 сьнежня 1948 (71 год)
Парыж
Пахаваная
Род Кляйнміхелі
Бацькі Уладзімер Кляйнміхель
Кацярына Мяшчэрская
Муж Дзьмітрый Джамбакурыян-Арбэліяні
Вадзім Шабека
Дзеці з Дз. І. Джамбакурыянам-Арбэліяні: Галіна
з В. М. Шабекам: Марыя

Ве́ра Ўладзі́мераўна Кляйнмі́хель (па-расейску: Вера Владимировна Клейнмихель; 12 жніўня [ст. ст. 31 ліпеня] 1877, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 3 сьнежня 1948, Парыж, Францыя), у першым шлюбе Джамбакурыян-Арбэліяні(ka), у другім шлюбе Шабека — фрэйліна імпэратарскага двара, графіня, княгіня. Памешчыца Гарадзенскай і Курскай губэрняў[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унучка міністра шляхоў зносінаў Расейскае імпэрыі П. А. Кляйнміхеля, дачка генэрал-маёра Ўладзімера Кляйнміхеля(ru).

У 1895 року на сваё 18-годзьдзе атрымала ў падарунак ад бацькі маёнтак у Пружане Гарадзенскай губэрні. Новая гаспадыня ў сядзібе не пражывала, перадаўшы кіраваньне ёй аканому і наведваючыся час ад часу (у прыватнасьці, мешкала тут улетку 1904—1907 рокаў). Валодала таксама фальваркам Шыдлоўшчына непадалёк ад Пружаны[2].

У 1900 року выйшла замуж за князя Дзьмітрыя Іванавіча Джамбакурыяна-Арбэліяні, палкоўніка Кавалергардзкага палку імпэратаркі Марыі Фёдараўны[3]. У 1909 року ў яе гонар названы гатунак ружаў «Princesse Vera Orbelioni», выведзены францускім сэлэкцыянэрам Жазэфам Шварцам[4]. Пасьля кастрычніцкага перавароту эмігравала ў Францыю, пружанскі маёнтак здала ў арэнду павятоваму староству. Зь Дзьмітрыем Джамбакурыянам-Арбэліяні Вера Кляйнміхель мела дачку Галіну (нарадзілася 5 траўня 1922), якую нарадзіла неўзабаве па сьмерці мужа.

Другім разам выйшла замуж за апошняга гарадзенскага губэрнатара В. М. Шабеку (1864—1943), свайго траюроднага брата. Зь ім мелі дачку Марыю[5].

Абставіны свайго дарэвалюцыйнага жыцьця і эміграцыі занатоўвала ў мэмуарах, выдадзеных у 2009 року разам з успамінамі ейнае маці Кацярыны (у дзявоцтве Мяшчэрскай) кнігай «У ценю царскай кароны». Памерла ў Парыжы 3 сьнежня 1948. Пахаваная на могілках Сэн-Жэнэўеў-дэ-Буа(fr).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Личные архивные фонды в государственных хранилищах СССР (рас.). «Архивы России». — Зьвесткі з дзяржаўнага архіву Крымскай вобласьці, ф. 542, 19 адз. зах., 1916—1918. Праверана 14 лістапада 2011 г.
  2. ^ Indeks nazwisk ziemian Polesia w 1929 r. (пол.). Artur Ornatowski (21 лістапада 2011). Праверана 26 студзеня 2012 г.
  3. ^ М. В. Фалалеева (2005) Примечания. Письма великой княгини Ксении Александровны Александре Александровне… (рас.). Фундаментальная электронная библиотека. Праверана 14 лістапада 2011 г.
  4. ^ Арбатская Ю.Я. «Русские» розы Андре Шварца (розы 'Princesse Marie Mestchersky' и 'Princesse Vera Orbelioni') (рас.) Сайт семейного творчества. Константин Вихляев, Юта Арбатская. Праверана 14 лістапада 2011 г.
  5. ^ Офицеры российской гвардии. Ш (рас.) Праверана 14 лістапада 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]