Вера Рыч
| Вера Рыч | |
Вера Рыч падчас наведваньня рэдакцыі «Нашай Нівы» ў красавіку 2007 году |
|
| Род дзейнасьці | пісьменьніца, перакладчыца |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 24 красавіка 1936 |
| Месца нараджэньня | Лёндан, Вялікабрытанія |
| Дата сьмерці | 22 сьнежня 2009 |
| Месца сьмерці | Лёндан, Вялікабрытанія |
Ве́ра Рыч (па-ангельску: Vera Rich; 24 красавіка 1936 — 22 сьнежня 2009[1]) — ангельская паэтка, перакладчыца, журналістка і гісторык.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзілася ў Лёндане. Атрымала адукацыю ў Лёнданскім і Оксфардзкім унівэрсытэтах. Перакладчыцкую дзейнасьць пачала з украінскіх перакладаў, але пад уплывам Часлава Сіповіча пачала перакладаць беларускія вершы. Яе першы пераклад зь беларускай мовы — верш Янкі Купалы «На чужыне», надрукаваны ў часопісе «Бацькаўшчына».
Вера Рыч зьяўляецца аўтаркай зборніку «Як вада, як агонь» («Like Water, Like Fire») — першай у сьвеце анталёгіі перакладаў вершаў беларускіх паэтаў на заходнеэўрапейскую мову (ангельскую), які быў забаронены ў СССР у 1972 годзе, і зборніку «The Images Swarm Free» — падборкі перакладаў Алеся Гаруна, Максіма Багдановіча і Зьмітрака Бядулі. Дасьледавала праблематыку яўрэйска-беларускіх адносінаў, гісторыі царквы на Беларусі, прапагандавала беларускую культуру на Захадзе. Пераклады зь беларускай мовы вызначаюцца дакладнасьцю і веданьнем кантэксту. Пісала вершы на беларускую гістарычную тэматыку («На ўгодкі Слуцкага паўстаньня», «Рэцэпт цуда» і іншыя). З 1993 году намесьнік галоўнага рэдактара квартальніка «The Ukrainian Review» («Украінскі агляд»), які зь яе прыходам стаў удзяляць значную ўвагу ўкраінска-беларускім культурным і гістарычным сувязям. Часта выступала з артыкуламі ў беларускім друку. Працавала над ангельскім перакладам «Новай зямлі» Якуба Коласа.
[рэдагаваць] Творы
- «Ellisif Jarizleifsdottir» (Elizaveta Jaroslavna) in the Northern Sources. London, 1964
- Like Water, Like Fire. Translated by Vera Rich. L., 1972
- The Images Swarm Free. Translated by Vera Rich. L., 1982
- Jewish themes and characters in Belorussian texts // Blum, J. and Rich, V. The Image of the Jew in Soviet Literature — the Post-Stalin Period. New York, 1984
- Poems on Liberty. Reflections for Belarus. Translated by Vera Rich. Praha, 2004.
“ELLISIF JARIZLEIFSDOTTIR Ellisif” у нарманскіх крыніцах. Жыхары Скандынавіі і Кіеўская Русь. Пераклад з ангельскай мовы І. Сташкевіча. Менск. 1997.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Вера Рыч: Do not forget, with good intent, speak quietly of me Радыё «Свабода», 26 студзеня 2009
[рэдагаваць] Літаратура
- Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.