Вера Кляйнміхель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Вера Шабека»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вера Кляйнміхель
Вера Ўладзімераўна Кляйнміхель
Вера Владимировна Клейнмихель
Vera Kliajnmihel. pachatak XX st.jpg
Вера Кляйнміхель. Фота пачатку ХХ стагодзьдзя
Kleinmichel COA.jpg
Герб Кляйнміхеляў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 12 жніўня 1877
Сьцяг Расейскай імпэрыі (1858—1883) Санкт-Пецярбург
Памерла: 3 сьнежня 1948
Сьцяг Францыі Парыж
Род: Кляйнміхелі
Бацькі: Уладзімер Кляйнміхель
Кацярына Мяшчэрская
Муж: Дзьмітрый Джамбакурыян-Арбэліяні
Вадзім Шабека
Дзеці: з Дз. І. Джамбакурыянам-Арбэліяні: Галіна
з В. М. Шабекам: Марыя

Ве́ра Ўладзі́мераўна Кляйнмі́хель (па-расейску: Вера Владимировна Клейнмихель; 12 жніўня [ст. ст. 31 ліпеня] 1877, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя3 сьнежня 1948, Парыж, Францыя), у першым шлюбе Джамбакурыян-Арбэліяні(ka), у другім шлюбе Шабека — фрэйліна імпэратарскага двара, графіня, княгіня. Памешчыца Гарадзенскай і Курскай губэрняў[1].

Зьмест

Жыцьцяпіс [рэдагаваць]

Унучка міністра шляхоў зносінаў Расейскае імпэрыі П. А. Кляйнміхеля, дачка генэрал-маёра Ўладзімера Кляйнміхеля(ru).

У 1895 року на сваё 18-годзьдзе атрымала ў падарунак ад бацькі маёнтак у Пружане Гарадзенскай губэрні. Новая гаспадыня ў сядзібе не пражывала, перадаўшы кіраваньне ёй аканому і наведваючыся час ад часу (у прыватнасьці, мешкала тут улетку 1904—1907 рокаў). Валодала таксама фальваркам Шыдлоўшчына непадалёк ад Пружаны[2].

У 1900 року выйшла замуж за князя Дзьмітрыя Іванавіча Джамбакурыяна-Арбэліяні, палкоўніка Кавалергардзкага палку імпэратаркі Марыі Фёдараўны[3]. У 1909 року ў яе гонар названы гатунак ружаў «Princesse Vera Orbelioni», выведзены францускім сэлэкцыянэрам Жазэфам Шварцам[4]. Пасьля Кастрычніцкага перавароту эмігравала ў Францыю, пружанскі маёнтак здала ў арэнду павятоваму староству. З Дзьмітрыем Джамбакурыянам-Арбэліяні Вера Кляйнміхель мела дачку Галіну (*5 траўня 1922), якую нарадзіла неўзабаве па сьмерці мужа.

Другім разам выйшла замуж за апошняга гарадзенскага губэрнатара В. М. Шабеку (1864—1943), свайго траюроднага брата. Зь ім мелі дачку Марыю[5].

Абставіны свайго дарэвалюцыйнага жыцьця і эміграцыі занатоўвала ў мэмуарах, выдадзеных у 2009 року разам з успамінамі ейнае маці Кацярыны (у дзявоцтве Мяшчэрскай) кнігай «У ценю царскай кароны». Памерла ў Парыжы 3 сьнежня 1948. Пахаваная на могілках Сэн-Жэнэўеў-дэ-Буа(fr).

Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]

  1. ^ Личные архивные фонды в государственных хранилищах СССР(рас.). «Архивы России». — Зьвесткі з дзяржаўнага архіву Крымскай вобласьці, ф. 542, 19 адз. зах., 1916—1918. Праверана 14 лістапада 2011 г.
  2. ^ Indeks nazwisk ziemian Polesia w 1929 r.(пол.). Artur Ornatowski (21 лістапада 2011). Праверана 26 студзеня 2012 г.
  3. ^ М. В. Фалалеева (2005) Примечания. Письма великой княгини Ксении Александровны Александре Александровне…(рас.). Фундаментальная электронная библиотека. Праверана 14 лістапада 2011 г.
  4. ^ Арбатская Ю.Я. «Русские» розы Андре Шварца (розы 'Princesse Marie Mestchersky' и 'Princesse Vera Orbelioni')(рас.) Сайт семейного творчества. Константин Вихляев, Юта Арбатская. Праверана 14 лістапада 2011 г.
  5. ^ Офицеры российской гвардии. Ш(рас.) Праверана 14 лістапада 2011 г.

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]