Вербалоз
| Вербалоз | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двудольныя |
| Атрад | Мальпігіякветныя |
| Сямейства | Вярбовыя |
| Род | Вярба |
| Від | Вербалоз |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Salix pentandra | |
Вербалоз (па-лацінску: Salix pentandra; інш. назва Вярба пяцітычынкавая) — лістападнае дрэва ці куст роду вярба сямейства вярбовых.
[рэдагаваць] Батанічнае апісаньне
Дрэва вышынёю да 15 м, куст — да 3-5 м.
Кара цёмна-бурая, бліскучая.
Крона разьвесістая, галінкі доўгія, гнуткія.
Лісьце шчыльнае, шырокалянцэтнае або яйкападобна-прадаўгаватае.
Кветкі ў каташках, якія цьвітуць пасьля распусканьня лісьця.
Плод — каробачка.
Вербалоз хутка расьце, непатрабавальны да глебы.
[рэдагаваць] Распаўсюджаньне
Пашыраны на ўсёй Беларусі: у сырых лясах, на берагах ручаёў і азёраў, на балотах, вільготных лугах. Цьвіце ў траўні-чэрвені.
[рэдагаваць] Выкарыстаньне
Зьяўляецца добрым позьнім меданосам.
Кара ідзе на здабываньне саліцыну й для вырабу (зьмест танідаў 5,6—10,3%).
З лісьця здабываюць жоўтую фарбу. Пруць прыдатны на грубае пляценьне.
Дэкаратыўная расьліна, ужываецца для абсаджваньня плацін і азеляненьні вуліц.
Драўніна шчыльней, чым у іншых відаў, ідзе на паліва й на вырабы.
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |