Верхнякамскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Верхнякамскае ўзвышша — узвышша у вярхоўях рэкаў Кама і Чапца, у межах Удмуртыі, Пермскага краю і Кіраўскай вобласьці Расеі. На ўсходнім схіле ўзвышша бяруць свой пачатак галоўныя правабярэжныя прытокі Камы — рака Каса, рака Іньва, рака Обва, на іншым схіле водападзелу разьмяшчаецца выток самой ракі Камы. Вышыня рэльефу ў найбольш прыпаднятай частцы ўзвышша дасягае 300—335 м (вышэйшая кропка — 337 м), сярэднія жа яго адзнакі 240—280 м. Складзеная глінамі, мэргелямі і пяскамі. Рэльеф моцна разьдзелены. Пакрытая большай часткай хваёвымі лясамі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]